Каірскі трамвай
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Egypt.Cairo.Tram.01.jpg/220px-Egypt.Cairo.Tram.01.jpg)
Каірскі трамвай — сістэма электрычнага трамвая Вялікага Каіра, злучае Каір і Геліопаліс. Да 1991 года - дзве асобныя сістэмы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Рух каірскага трамвая быў адкрыты 12 жніўня 1896 г. Быў пабудаваны і першапачаткова эксплуатаваўся бельгійскай кампаніяй «SA des Tramways du Caire ». Сетка хутка пашыралася. У 1917 годзе існавала 22 маршруты, у тым ліку праз Ніл. Пасля, была адкрыта лінія да Вялікіх пірамід у Гізе. Аднак, з адкрыццём Каірскага метрапалітэна ў 1987 годзе, трамвай выцясняецца з вуліц горада. На сёння ў Каіры засталося ўсяго толькі тры маршруты.
У горадзе-спадарожніку Каіра, Геліопале, трамвайныя сістэма адкрыта 5 верасня 1908 года.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Map_of_the_Cairo_and_Helwan_tramways.png/250px-Map_of_the_Cairo_and_Helwan_tramways.png)
Лініі знаходзяцца ў занядбаным стане. Гэта звязана з тым, што Каірскі трамвай эксплуатуе Каірская транспартная адміністрацыя, пад кіраўніцтвам якой знаходзіцца таксама Каірскі метрапалітэн, а прадпрыемства ўзяло курс на пашырэнне сеткі метро, у тым ліку, на пракладку лініі паміж Каірам і Геліопалем, што прадугледжвае закрыццё трамвайнай сістэмы. Разам з тым, трамвай з'яўляецца самым танным відам транспарту ў мегаполісе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Dipl.-Ing. Christoph Groneck: Artikel Metro und sonstiger ÖPNV in Kairo: Entwicklung und Perspektiven in der Zeitschrift «stadtverkehr» Ausgabe 2/05, EK-Verlag, Freiburg/Breisgau
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каірскі трамвай
- Каір на сайце «Гарадскі электратранспарт» (укр.) (руск.) (бел.) (англ.)
- Каірскі метрапалітэн і трамвай Архівавана 3 снежня 2009. (англ.)
- Геліопальскі трамвай Архівавана 11 кастрычніка 2008. (англ.)