Трамвай
Трамвай | |
---|---|
Вугляродны след | 75 grams of CO₂ equivalent per person-kilometer[1], 55 grams of CO₂ equivalent per person-kilometer[2] і 78,09 grams of CO₂ equivalent per person-kilometer[3] |
Процілегла | Vollbahn[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трамва́й[4][5] (ад англ.: tram — вагон, ваганетка і way — шлях) — від рэйкавага грамадскага транспарту, звычайна на электрычнай цязе. Трамвай выкарыстоўваецца пераважна ў гарадах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя трамваі цягнулі коні. Першая ў свеце конка адчынілася ў Балтымары (ЗША, штат Мэрыленд) у 1828 годзе. Першы электрычны трамвай паехаў у 1881 годзе ў Грос-Ліхтэрфельдзе (сёння ў межах Берліна).
Рэкорды
[правіць | правіць зыходнік]Самая працяглая трамвайная сетка ў свеце належыць Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя), агулам 285 км (2001), раней былі і больш працяглыя сеткі, напрыклад у Берліне, больш за 630 км у 1930 годзе.
Трамваю горада Цэрмат (Швейцарыя) належaць адразу два рэкорды: гэта самы кароткі маршрут у свеце (655 м) і самы высокі над узроўнем мора (2211 м.)
Берагавы трамвай, які курсіруе ў Бельгіі паміж гарадамі Дэ Панэ і Кноке мае самы працяглы ў свеце маршрут — 68 км.
У Будапешце ходзяць самыя доўгія, нізкападлогавыя вагоны (54 м) мадэлі Siemens Combino Plus.
Трамвай у розных краінах
[правіць | правіць зыходнік]Трамваі лініі Saarbahn (Саарбрукен) Германія перасякаюць мяжу з Францыяй, таксама на тэрыторыю Францыі магчыма трапіць на маршруце № 10 базельскага трамвая (Швейцарыя).
Першы трамвай у Беларусі быў пушчаны ў Віцебску ў 1898 годзе, пасля ў Мінск — 13 кастрычніка 1929. Трамвай таксама ёсць у Наваполацку (1974) і Мазыры (1988).
На афрыканскім кантыненце трамвай дзейнічае ў двух краінах: Тунісе (Туніс) і Егіпце (Каір, Александрыя і Хелуан).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Straßen-, Stadt- und U-Bahn // https://www.umweltbundesamt.de/bild/vergleich-der-durchschnittlichen-emissionen-0
- ↑ Straßen-, Stadt- und U-Bahn // https://www.umweltbundesamt.de/sites/default/files/medien/366/bilder/dateien/uba_emissionstabelle_personenverkehr_2020.pdf
- ↑ Tabelle 3 // https://www.umweltbundesamt.de/sites/default/files/medien/5750/publikationen/2021_fb_umweltfreundlich_mobil_bf.pdf
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ТСБЛМ 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Багдановіч С. В. Трамва́й // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 504. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трамва́й // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 506. — 663 с.
- Трамва́й // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 824. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Трамва́й / Грунёнышев Н. А. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 143—144. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Трамва́й // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 552. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.