Кліматрон
Выгляд
Кліматрон (ад клімат і грэч. Thronos — месцазнаходжанне) — памяшканне для штучнага стварэння кліматычных умоў (тэмпературы, вільготнасці, асвятлення), адпаведных клімату пэўных геаграфічных зон.
У кліматроне вырошчваюць не асобныя віды раслін, як у фітатронах, а ствараюць раслінныя супольнасці, тыповыя для пэўных зон. Будуюць кліматрон з празрыстых матэрыялаў.
Першы кліматрон быў пабудаваны ў 1960 годзе ў Батанічным садзе Місуры ў Сэнт-Луісе (ЗША).
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]- Климатрон // Великий Енциклопедичний словник. — 2000.(руск.)