Кобальтавая бомба
Выгляд
Кобальтавая бомба — тэарэтычная мадыфікацыя ядзернай або тэрмаядзернай зброі, якая дае павышанае радыеактыўнае забруджванне мясцовасці пры адносна слабым выбуху. Такі ядзерны баепрыпас можа мець абалонку не з традыцыйнага для такіх мэтаў урану-238, а з кобальту-59. Падчас выбуху абалонка апраменьваецца моцным нейтронным патокам і стабільны кобальт-59 ператвараецца у радыеактыўны кобальт-60 з актыўнасцю 44 ТБк (1200 Кі) на грам з перыядам паўраспаду каля 5,2 года.
Афіцыйна лічыцца, што кобальтавыя бомбы яшчэ не створаны і ні ў адной краіне свету і не стаяць на ўзбраенні. Невялікія колькасці кобальту былі выкарыстаны Вялікабрытаніяй у адным з выпрабаванняў ядзернай бомбы 14 верасня 1957 года ў якасці радыехімічнай меткі[1]