Перайсці да зместу

Конная статуя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыгінал коннай статуі Марка Аўрэлія ў Капіталійскім музеі.

Конная статуя — кругавая скульптура, помнік, які ўяўляе каня або чалавека з канём, вершніка.

Звычайна, прысвечана ўладару, дзяржаўнаму дзеячу або военачальніку. Без каня, стоячы звычайна выяўляюць палітыкаў і дзеячаў мастацтва, зрэдку іх выяўляюць седзячы. Конныя статуі вядомы з антычнай эпохі, найбольш старажытная з ацалелых — конная статуя Марка Аўрэлія на плошчы Капітолія ў Рыме. Самымі складанымі ў тэхнічным плане лічаць конныя статуі з толькі двума пунктамі апоры.