Помнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Помнік — твор мастацтва, створаны для ўшанавання памяці аб людзях і падзеях. Самыя распаўсюджаныя віды помнікаў — скульптурная група, статуя, бюст, мемарыяльная дошка, трыўмфальная арка, калона, абеліск і да т.п. Прататыпамі помнікаў былі пахавальныя збудаванні самых старажытных чалавечых грамадстваў — мегаліты і курганы, а таксама абеліскі, піраміды і г. д. У наступныя эпохі грабніцы і надмагіллі нярэдка выконвалі ролю помнікаў. Аднак звычайна пад помнікам у вузкім сэнсе разумеюць творы, у якіх мемарыяльная функцыя выразна пераважае над пахавальнай або культавай (хоць апошнія і ня выключаюцца).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У антычныя часы створаны асноўныя кампазіцыйныя тыпы помнікаў, якія развіваліся і ў наступныя часы: алегорыя, ці партрэтныя статуі і скульптурныя групы (група тыраназабойцаў(польск.) бел. Гармодыя і Арыстагітона(руск.) бел. ў Афінах, 477 да н.э.), конныя статуі (статуя Марка Аўрэлія, бронза, паміж 161 і 180, у 1538 годзе ўстаноўлена на плошчы Капітолія ў Рыме), стэлы, трыўмфальныя аркі, трыўмфальныя калоны (калона Траяна ў Рыме, 111—114, архітэктар Апаладор з Дамаска).

Распаўсюджванне адасобленых скульптурных помнікаў, якія праслаўляюць пэўную чалавечую асобу, пачынаецца ў Старажытнай Грэцыі; ў мастацтве элінізму і Старажытнага Рыма фігуры ў падобных манументах ўжо значна індывідуалізуюцца. Антычныя помнікі змяшчаліся спачатку на свяшчэнных участках, а з 6 стагоддзя да н.э. — у цэнтрах гарадскога жыцця, напрыклад, на агоры. Помнікі Старажытнага Рыма, асабліва трыўмфальныя аркі і калоны, сталі важнымі элементамі прасторавай кампазіцыі плошчаў-форумаў. Найбольш характэрныя віды помнікаў у сярэднявяковай Еўропе — крыжы, якія пазначалі тыя ці іншыя памятныя месцы, а таксама (пераважна на захадзе) скульптурныя выявы данатараў у цэрквах.

Статуя Гатамелаты, скульптар Данатэла, Падуя

Італьянскія майстры кватрачэнта, абапіраючыся на старажытнарымскую спадчыну, стваралі свецкія манументы, якія часам стаяць свабодна (конныя статуі кандацьераў: Гатамелаты(руск.) бел. ў Падуі, бронза, 1447—1453, скульптар Данатэла; Калеоні(польск.) бел. ў Венецыі, бронза, 1479-88, адкрыты ў 1496, скульптар Андрэа дэль Верок'я). Тэндэнцыі да пышнай рэпрэзентатыўнасці, што намеціліся ў помніках маньерызму, узмацняюцца ў эпоху барока і класіцызму, калі помнікі, якія, як правіла, праслаўлялі манархаў або палкаводцаў, нярэдка адыгрываюць найважнейшую ролю ў гарадской забудове (помнік Пятру I «Медны вершнік» у Пецярбургу, бронза, 1768-78, адкрыты ў 1782, скульптар Эцьен Марыс Фальканэ).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]