Красавіцкае каханне
| ||
Артур Х'юз[1] | ||
Красавіцкае каханне. 1855—1856 | ||
April Love | ||
Матэрыял | палатно, алей | |
---|---|---|
Тэхніка | рукапіс | |
Памеры | 89 × 50 см | |
Галерэя Тэйт, Лондан | ||
(інв. N02476 і NG2476) |
«Красавіцкае каханне» (англ.: April Love) — карціна мастака-прэрафаэліта Артура Х'юза, напісаная паміж 1855 і 1856 годам. Упершыню была выстаўлена Каралеўскай акадэміяй мастацтваў у 1856 годзе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Карціна паказвае маладую пару ў часе эмацыйнага крызісу. Постаць мужчыны ледзь заўважная, яго галава выглядвае з-пад левай рукі маладзіцы. Яе позірк скіраваны на ўпалыя пялёсткі кветак на падлозе, якія сімвалізуюць канец вясны і ранняга кахання.
На першым паказе Х'юз прадставіў палатно ўрыўкам з верша Альфрэда Тэнісана «Дачка млынара»:[2]
|
Лонданская галерэя Тэйт набыла гэтую карціну ў 1909 годзе, якая захоўваецца там і па сённяшні дзень. Першапачатковым уладальнікам карціны быў Уільям Морыс[3].
Мадэллю для фігуры маладзіцы была Трайфена Форд (Tryphena Ford), з якой Х'юз ажаніўся ў 1855 годзе[4].
Зноскі
- ↑ Art UK — Art UK. Праверана 5 чэрвеня 2023.
- ↑ April Love, Arthur Hughes .
- ↑ April Love(недаступная спасылка) - Entry at Tate.org.uk. Accessed 24 March 2007.
- ↑ Arthur Hughes - Biography Архівавана 22 ліпеня 2011. on Humanities.web. Accessed 24 March 2007.