Перайсці да зместу

Крывасоска конская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крывасоска конская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hippobosca equina L., 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  452746
EOL  767387

Крывасоска конская (Hippobosca equina) — крывасмокавае насякомае з сямейства Крывасоскі (Hippoboscidae). Ставіцца да сінантропных відаў.

Від мае шырокія круглявыя грудзі і добра развітыя крылы. Цела бліскучага бурага колеру з жаўтлявымі нагамі, жаўтлявым малюнкам на чорна-бурых грудзях і бураватымі крыламі. Даўжыня цела 6—8,5 мм.

Маладыя мухі крылатыя. Пасля нападу на гаспадара яны скідаюць крылы. Звычайна нападае на коней і буйную рагатую жывёлу, часта трымаецца на пузе, пад хвастом і на ляжках і моцна турбуе жывёл. Могуць нападаць на чалавека. Уколы мух выклікаюць раздражненні скуры.

Зноскі