Dasiphora Raf.
Курыльскі чай (Dasiphora) — род кветкавых раслін сямейства ружавыя.
Лістападныя кусты вышынёй да 1,5 м. Лісце перыстае, жаўтавата-зялёнае. Кветкі адзіночныя або ў суквецці, белыя, жоўтыя дыяметрам да 3 см. Плод — апушаны шматарэшак.
Існуе каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я, на Беларусі інтрадукаваны асобныя віды.
Дэкаратыўныя расліны. Лісце ўжываецца для прыгатавання гарбаты.