Кушынг (Аклахома)
Кушынг
| ||||||||||||||||
Кушынг (англ.: Cushing) — горад у ЗША, у штаце Аклахома.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Горад пачаў актыўна развівацца ў 1912 годзе адначасова з нафтавым бумам.
Кушынг — гэта гіганцкі хаб па транспарціроўцы, перапрацоўцы і захоўванні нафты. Ён звязвае вытворцаў «чорнага золата» паўднёвага ўзбярэжжа ЗША са спажыўцамі ў паўночнай частцы краіны. Практычна ўся нафта і прадукты, якія вырабляюцца з яе і выкарыстоўваюцца ў ЗША, так ці інакш праходзяць праз інфраструктуру Кушынга. Тут размешчана найбуйнейшае ў ЗША нафтавае сховішча. Па стане на 2019 год змяшчальнасць сховішчаў склала больш чым 90 мільёнаў бараляў. Гістарычна нафта прыходзіла з узбярэжжа Мексіканскага заліва ў цэнтр ЗША, туды ж дастаўлялася сыравіна з радовішчаў Тэхаса і ішла далей — да цэнтраў нафтаперапрацоўкі. З ростам здабычы сланцавай нафты частка трубаправодаў была разгорнута ў бок ўзбярэжжа, але ў цэлым транспартная інфраструктура вакол Кушынга па-ранейшаму разлічана хутчэй на ўвоз, чым на вываз нафты.
Гэты цэнтр адыгрывае ключавую ролю ў цэнаўтварэнні нафты WTі. Ф’ючарсныя кантракты на гэтую сыравіну, якія заключаюць трэйдары, агаворваюць, што яна павінна быць дастаўлена менавіта ў Кушынг[4].
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ zviazda.by