Аклахома
Аклахома | |||||
англ.: State of Oklahoma | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
---|---|---|---|---|---|
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 16 лістапада 1907 | ||||
Насельніцтва | |||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC-6 і America/Chicago[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | US-OK | ||||
Афіцыйны сайт(англ.) | |||||
![]() |
|||||
Аклахома (англ.: Oklahoma) — штат на поўдні цэнтральнай часткі ЗША. Насельніцтва 3,451 млн чалавек (2000). Сталіца і найбуйны горад — Аклахома-Сіці. Назва Аклахома паходзіць з індзейскай мовы чакта, у якім яно азначае «чырвоныя людзі». Афіцыйная мянушка — «Штат хапатліўцаў» (Sooner State).
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Плошча Аклахомы складае 181 196 км² (20-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат мяжуе з Арканзасам і Місуры, на поўдні — з Тэхасам, на захадзе — з Нью-Мексіка, на поўначы — з Каларада і Канзасам.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Да прыходу еўрапейцаў на тэрыторыі Аклахомы жылі індзейскія плямёны — Уічыта, Куапа, Када і Асаге. У XVI стагоддзі тут з’явіліся іспанскія экспедыцыі. Затым некаторы час тэрыторыю аспрэчвалі Іспанія і Францыя.
У 1830-х Аклахома, якая мела статут Індзейскай тэрыторыі, стала адным з месцаў, куды перасялялі карэнных жыхароў у адпаведнасці з Законам аб перасяленні індзейцаў.
Падчас грамадзянскай вайны розныя плямёны індзейцаў падтрымлівалі розныя бакі. У 1861 г. шматлікія плямёны, у прыватнасці чэрокі, чакта і семінолы, склалі саюзніцкія пагадненні з канфедэратамі. Пасля вайны, у 1866 г., федэральны ўрад вымусіў індзейцаў скласці новыя дамовы. Вялікая частка індзейскай тэрыторыі перайшла да ўрада ЗША. У 1905 г. быў створаны праект асобнага індзейскага штата Секвоя, але ён не быў рэалізаваны.
Аклахома была абвешчана асобным штатам 16 чэрвеня 1906 г. Афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША 16 лістапада 1907 г., стаўшы 46-м штатам.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Аснову эканомікі Аклахомы складае распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, а таксама сельская гаспадарка і харчовая прамысловасць.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Р. Макінтайр (1955 —) — амерыканская кантры-спявачка, аўтар песень, прадзюсар і актрыса
- Паці Пэйдж
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аклахома
- Oklahoma’s Official Web Site
- U.S. Census Bureau
- Oklahoma Tourism
- Urban OK Forums
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Population Estimates Program
|