Перайсці да зместу

Кыргызскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кыргызскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Заснаваны 1954
Краіна
Размяшчэнне
Сайт kstu.kg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кыргызскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя І. Раззакава (КДТУ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова 4-й ступені акрэдытацыі. Размешчаны ў г. Бішкек (Кыргызстан).

Носіць імя Героя Кыргызскай Рэспублікі Ісхака Раззакавіча Раззакава (1910—1979), савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, першага сакратара ЦК Кампартыі Кіргізскай ССР (1950—1961).

Заснаваны ў 1953 годзе, калі ў сувязі з вострым недахопам высокакваліфікаваных спецыялістаў у інжынернай галіне Кыргызстана, быў створаны тэхнічны факультэт пры Кыргызскім дзяржаўным універсітэце. Створаны 1 верасня 1954 г., як Фрунзенскі політэхнічны інстытут. Першым рэктарам ФПІ стаў прафесар Георгій Акімавіч Сухамлінаў.

Падрыхтоўка будучых інжынераў ажыццяўлялася 12 факультэтамі на 60 кафедрах, дзе навучаліся 13 тысяч студэнтаў па 26 спецыяльнасцях, 350 выкладчыкамі (200 — з вучонымі ступенямі і званнямі). ФПІ стаў кузняй падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для прамысловасці і будаўніцтва Кіргізскай ССР і ўсяго сярэднеазіяцкага рэгіёна.

За дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў калектыву ФПІ у ліку 26 лепшых ВНУ краіны ў гонар 50-годдзя ўтварэння СССР быў уручаны Юбілейны Ганаровы Знак ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Савета Міністраў СССР і ВЦСПС.

З 1992 — КДТУ ім. І. Раззакава. Цяпер універсітэт гэта сучасны ўніверсітэцкі комплекс, найбуйнейшы навучальна-навуковы цэнтр падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі інжынерна-тэхнічных і інжынерна-эканамічных кадраў па 77 спецыяльнасцях.