Кыргызстан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кыргызстан
Кыргыз Республикасы
Flag of Kyrgyzstan.svg Герб Кыргызстана
Сцяг Кыргызстана Герб Кыргызстана
Kyrgyzstan on the globe (Eurasia centered).svg
Дзяржаўны гімн Кыргызстана
Дата незалежнасці 31 жніўня 1991 года (ад СССР)
Афіцыйныя мовы руская мова і кыргызская мова
Сталіца Бішкек
Найбуйнейшыя гарады Бішкек, Ош, Джалал-Абад, Каракол, Такмак
Форма кіравання Парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
[1]
Прэм'ер-міністр
Спікер Жагорку Кянеш
Алмазбек Атамбаеў
[1]
Амурбек Бабанаў
Асілбек Жаэнбекаў[2]
Дзярж. рэлігія Свецкая дзяржава
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
86-я ў свеце
198 500 км²
3,6
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

5 543 300[3] чал. (110-я)
26 чал./км²
Валюта Кыргызскі сом
(KGS, код 417)
Інтэрнэт-дамен .kg
Тэлефонны код +996
Часавыя паясы UTC+6

Кыргызстан (афіцыйная назва Кыргызская Рэспубліка) — дзяржава на паўночным усходзе Сярэдняй Азіі. Мяжуе на поўначы з Казахстанам, на захадзе з Узбекістанам, на поўдні з Таджыкістанам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Кітаем. Сталіца — горад Бішкек. Дзяржаўная мова — кіргізская, мова міжнацыянальных зносін — руская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (31 жніўня).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Коні ў кыргызскім стэпе

Кыргызстан размешчаны ў межах двух горных сістэм. Паўночна-ўсходняя яго частка (большая) ляжыць у межах Цянь-Шаня, паўднёва-заходняя — Паміра-Алая. Межы Кыргызстана праходзяць па горных хрыбтах і толькі на поўначы і паўднёвым захадзе — па падножжах гор і перадгорных раўнінах (Чуйская даліна, ускраіны Ферганскай даліны).

Уся тэрыторыя рэспублікі ляжыць вышэй 500 м над узроўнем мора; больш за 1/2 яе размяшчаецца на вышынях ад 1000 да 3000 м і прыкладна 1/3 — на вышынях ад 3000 да 4000 м. Горныя хрыбты займаюць каля 1/4 тэрыторыі і распасціраюцца паралельнымі ланцугамі пераважна ў шыротным кірунку. Галоўныя хрыбты Цянь-Шаня збліжаюцца на ўсходзе, у раёне Мерыдыянальнага хрыбта і ствараюць магутны горны вузел. На мяжы з Кітаем уздымаецца пік Перамогі (7439 м). Масіў Акшыйрак аддзяляе ад Цэнтральнага Цянь-Шаня Унутраны Цянь-Шань, апраўлены з поўдня хрыбтом Какшалтаў (пік Данкова, 5982 м), з поўначы — хрыбтамі Тэрскей-Алатау і Кіргізскім, з паўднёвага захаду — хрыбтом Ферганскім. Ва Унутраным Цянь-Шане — хрыбты з альпійскімі формамі рэльефу; падзеленыя далінамі і катлавінамі. На поўнач ад хрыбта Тэрскей-Алатау, паміж ім і хрыбтом Кунгей-Алатау, знаходзіцца Ісык-Кульская катлавіна з возерам Ісык-Куль.

Заходняя частка Кыргызстана размешчана ў межах Заходняга Цянь-Шаня. Важнейшыя араграфічныя элементы — Талаская даліна, хрыбты Таласкі Алатау і Чаткальскі. На паўднёвым захадзе ў межы Кыргызстана ўваходзяць паўночная, усходняя і паўднёвая ўскраіны Ферганскай катлавіны з перадгор'ямі і прылеглымі часткамі падгорных раўнін (адыры). На поўдні Кыргызстану належаць паўночны схіл Туркестанскага хрыбта, Алайскі хрыбет, Алайская даліна і паўночны схіл Заалайскага хрыбта (пік Леніна, 7134 м), які складае паўночную ўскраіну Паміра.

Рэкі належаць басейнам Аральскага мора (76,5 % плошчы Кыргызстана), Тарыма (12,4 %), Ісык-Куля (10,8 %) і Балхаша (0,3 %). Сярэдні гадавы сцёк ўсіх рэк 52 км³. Найбуйнейшая рака Кыргызстана — Нарын, якая, зліваючыся з ракой Карадар'я, утварае раку Сырдар'я. Галоўныя прытокі Нарына — Атбашы, Алабука, Кёкёмерэн, Карадар'і — Каракульджа, Ясы, Кугарт (сцякаюць з Ферганскага хрыбта), Тар, Куршаб (з Алайскага хрыбта). Буйная рака паўночнага Кыргызстана — Чу, паўночна-заходняга — Талас, крайняга поўдня — Кызылсу (цячэ па Алайскай даліне). З рэк, якія ўпадаюць у возера Ісык-Куль, больш значныя — Джэргалан і Цюп. Рэкі Сарыджаз, Узенгугуш, Аксай (на ўсходзе рэспублікі) адносяцца да басейна Тарыма. Толькі рака Каркара, якая бярэ пачатак з усходняй часткі Тэрскей-Алатау, належыць да сістэмы ракі Ілі. Рэкі, якія пачынаюцца ў высакагор'ях, маюць пераважна ледавіковае і снегавое жыўленне, разводдзе — гадовае. Невялікія рэкі, якія бяруць пачатак у больш нізкіх вышынных паясах, жывяцца грунтовымі водамі, а таксама талымі снежнымі і дажджавымі водамі. Рэкі маюць вялікае энергетычнае і ірыгацыйнае значэнне.

У Кыргызстане каля 3 тыс. азёр. Найбольш буйныя з іх размешчаныя ва ўпадзінах тэктанічнага паходжання — Ісык-Куль (адно з найвялікшых высакагорных азёр свету), Сонкёль, Чатыркёль. Тактагульскае вадасховішча.

Дачыненні з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 21 студзеня 1993 года[4].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі