Кыргызскі нацыянальны ўніверсітэт імя Жусупа Баласагына
Выгляд
Кыргызскі нацыянальны ўніверсітэт імя Жусупа Баласагына | |
---|---|
Заснаваны | 1925 |
Студэнты | 22 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Узнагароды | |
Сайт | knu.kg/ru/ (руск.) (кірг.) |
Кыргызскі нацыянальны ўніверсітэт імя Жусупа Баласагына (кірг.: Жусуп Баласагын атындагы Кыргыз Улуттук Университети) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Кыргызскай Рэспублікі, найстарэйшая і найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова рэспублікі. Размешчана ў Бішкеку. Навучальная ўстанова створана 25 кастрычніка 1925 года. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1982).
Назвы
[правіць | правіць зыходнік]- З 25 кастрычніка 1925 года як Кыргызскі інстытут асветы.
- У 1928 годзе пераўтворана ў Кыргызскі цэнтральны педагагічны тэхнікум.
- З 1932 года — Кыргызскі педагагічны інстытут імя М. В. Фрунзэ.
- З 1951 года — Кыргызскі дзяржаўны ўніверсітэт.
- З 1972 года — Кыргызскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. 50-годдзя СССР.
- З 1993 года — Кыргызскі дзяржаўны нацыянальны ўніверсітэт.
- З 2002 года — Кыргызскі нацыянальны ўніверсітэт імя Жусупа Баласагына.