Лагапедыя
Лагапедыя — галіна дэфекталогіі, якая вывучае парушэнні маўлення пры нармальным слыху, шляхі іх пераадолення. У 17 стагоддзі пытанні карэкцыі недахопаў маўлення пры нармальным слыху разглядаліся ў працах па сурдапедагогіцы. Як самастойнае адгалінаванне лагапедыя пачала фарміравацца ў 2-й палове 19 стагоддзі. Да канца 1930-х гадоў у лагапедыі пераважалі спрошчаныя ўяўленні пра маўленне як сукупнасць спецыяльных мускульных рухаў. Сучасная лагапедыя імкнецца пераадолець парушэнні маўлення педагагічнымі метадамі, пры неабходнасці кірунак спецыяльнага навучання і карэкцыйна-выхаваўчых мерапрыемстваў узгадняецца з медыцынскімі рэкамендацыямі. У Беларусі праблемы лагапедыі распрацоўваюцца ў Беларускім педагагічным універсітэце і Нацыянальным інстытуце адукацыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)