Лаўракветныя
Лаўракветныя | ||||||||||||
Cassytha filiformis | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
|
Лаўракветныя (Laurales) — парадак кветкавых двухдольных раслін. Уключае дрэвы ці кусты, іншы раз драўняныя ліяны, рэдка бязлістыя паразітныя травы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісты чарговыя ці супраціўныя або кальчаковыя, цэльныя ці іншы раз лопасцевыя, рэдка пальчатаскладаныя; сасуды звычайна маюцца, з лесвічнай ці простай перфарацыяй, рэдка ксілема бессасудзістая. Кветкі спіральныя, спірацыклічныя ці, часцей, цыклічныя, двухполыя ці, радзей, аднаполыя, звычайна ў цымозных ці батрычных суквеццях, большая частка з больш ці менш развітым гіпантыем (кветкавай трубкай) звычайна чашападобнай формы, утвораным зрастаннем асноў членаў калякветніка і тычынкавых ніцей. Калякветнік цыклічны, часта 3-членны ці спіральны, звычайна невыразна дыферэн-цыраваны на чашалісцікі і пялёсткі. Андрацэй з 3, 5, многіх тычынак, цыклічны ці спіральны. Тычынкі больш ці менш стужкападобныя, або, часцей, дыферэнцыраваны на ніць і пыльнік. Мікраспарагенез сукцэсіўны ці сімультанны. Пылковыя зерні 2-клетачныя ці, рэдка, 3-клетачныя, 1-кальпатныя ці 2-кальпатныя. Гінецэй большай часткай апакарпны ці сінкарпны з ніжняй завяззю. У кожнай карпеле і ў кож-ным гняздзе завязі з адным семязачаткам. Семязачаткі бітэгмальныя (двухпокрыўныя) ці, рэдка, унітэгмальныя (аднапокрыўныя), красіну-цэлятныя (з моцна развітым нуцэлусам). Эндасперм цэлюлярны (клетачны) ці, іншы раз, нуклеарны (шмат’ядзерны). Плады розных тыпаў. Насенне з маленькім зародкам ці, часцей, зародак сярэдніх або буйных памераў з 3–4 семядолямі; эндасперм добра развіты ці насенне без эндасперма.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях / Л. М. Сапегін. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6