Леанід Сяргеевіч Пузырэўскі
Леанід Сяргеевіч Пузырэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 студзеня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1978) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Леанід Сяргеевіч Пузырэўскі (нар. 7 студзеня 1938, Гарадок) — беларускі вучоны, доктар эканамічных навук (1978), прафесар (1981).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1960). Працаваў канструктарам, тэхнолагам, старшым майстрам цеплавозабудаўнічага завода, узначальваў лабараторыю Кіраўскага завода ў Ленінградзе, выкладчык, загадчык кафедры, дэкан факультэта Ленінградскага фінансава-эканамічнага інстытута. У 1987—1993 гадах — рэктар Далёкаўсходняга інстытута савецкага гандлю.
З 1994 года ў Санкт-Пецярбургу: працаваў у палітэхнічным, архітэктурна-будаўнічым інстытутах, гуманітарным універсітэце прафсаюзаў.
Аўтар шэрага навуковых прац.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пузырэўскі Леанід Сяргеевіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 714.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадку
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў
- Выкладчыкі СПбДПУ
- Дактары эканамічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары ВНУ Расіі
- Дэканы
- Эканамісты СССР
- Эканамісты Расіі