Леў Васільевіч Садоўскі
Леў Васільевіч Садоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1827 |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леў Васільевіч Садоўскі (1827 — ?) — архітэктар[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1827 годзе[1].
Выхаванне атрымаў у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы[1] і па сканчэнні курса з чынам калежскага рэгістратара, быў прызначаны ў чарнігаўскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам[1].
У 1865 годзе Л. Садоўскі быў прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення чарнігаўскага губернскага праўлення і, праз два гады, узведзены ў званне архітэктара[1]. У 1874 годзе прызначаны пензенскім, а потым (у 1879 годзе) мінскім губернскім архітэктарам. Адначасова займаў пасаду епархіальнага архітэктара[2]. У 1882 годзе прылічыўся да Міністэрства, а ў наступным годзе выйшаў у адстаўку[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Кіраваў працамі па будаўніцтве ў г. Бялінскім Свята-Пакроўскага сабора[3][4].
Разам з К. Хршчановічам з’яўляецца аўтарам праекта Мінскіх прысутных месцаў.
У 1885 годзе ў Слуцку быў узведзены будынак Слуцкага духоўнага вучылішча па праекце Л. Садоўскага[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 298
- ↑ а б Будынак на Трайчанах (руск.)
- ↑ Белинский. Собор Покрова Пресвятой Богородицы (руск.)
- ↑ Соборный храм Покрова Пресвятой Богородицы Архівавана 25 жніўня 2018. (руск.)
- Нарадзіліся ў 1827 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Архітэктары XIX стагоддзя
- Архітэктары Пензенскай вобласці
- Архітэктары Чарнігаўскай вобласці
- Архітэктары Беларусі
- Пензенскія губернскія архітэктары
- Мінскія губернскія архітэктары
- Архітэктары Слуцка