Людміла Іванаўна Чупіна
Людміла Іванаўна Чупіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Людміла Іванаўна Чупіна (25 чэрвеня 1947, г. Шаартуз, Таджыкская ССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Таджыкскі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працавала ў Магілёўграмадзянпраекце, у Магілёўскім будаўнічым тэхнікуме, з 1979 па 1981 г. — галоўным архітэктарам праектаў Магілёўскага аддзела Белкааппраекта, з 1981 года — кіраўнік групы архітэктараў Магілёўграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Магілёве.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: мікрараёны ў Крычаве, Горках, генплан Кіраўска (1973), універмаг у Чачэвічах (1980), інтэр’еры сталовай мясакамбіната (1976), 1-я чарга гарадскога парку і пляжу (1981), праекты добраўпарадкавання і азелянення праспекта Дзімітрава (1982), санітарных зон фабрыкі імя Валадарскага і камбіната сілікатных вырабаў, будынак пажарнага дэпо (1985) у Магілёве.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чупина Людмила Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Выпускнікі Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя М. Асімі
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Выкладчыкі Архітэктурна-будаўнічага каледжа (Магілёў)
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Крычава
- Архітэктары Горак
- Архітэктары Кіраўска
- Архітэктары Магілёва