Лісты Святога Мікалая
Лісты Святога Мікалая | |
---|---|
The Father Christmas Letters | |
Жанр | фэнтэзі |
Аўтар | Дж. Р. Р. Толкін |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1920 |
Дата першай публікацыі | 1976 |
Асобнае выданне | 1976 |
Выдавецтва |
Allen and Unwin Houghton Mifflin |
Колькасць старонак | 191 |
Носьбіт | папера |
Папярэдні | Bilbo's Last Song[d] |
Наступны | Сільмарыліян |
ISBN | 0-395-24981-3 |
«Лісты́ Свято́га Мікала́я» (англ.: The Father Christmas Letters), таксама «Лісты ад Святога Мікалая» (англ.: Letters from Father Christmas) — зборнік лістоў ад Каляднага айца, складзеных і праілюстраваных Дж. Р. Р. Толкінам паміж 1920 і 1942 годамі для сваіх дзяцей. Выданне «Лістоў» адбылося ў 1976 годзе, на 3-ю гадавіну Толкінавай смерці, у рэдакцыі Бейлі Толкін, другой жонкі малодшага сына аўтара, Крыстафера. Кніга была цёпла ўспрынятая крытыкамі, і лічыцца, што асобныя яе часткі пазней былі выкарыстаны аўтарам ва «Уладары Пярсцёнкаў».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Апавяданне вядзецца ў форме шэрагу лістоў ад імя Святога Мікалая ці яго сакратара-эльфа. У іх перададзеныя прыгоды і бадзянні Святога Мікалая і яго памочнікаў, сярод якіх паўночны палярны мядзведзь і два яго маладыя памагатыя, Паксу і Валькатука. У лістах апісаныя, сярод іншага, вялізныя феерверкі, што ствараюць палярнае ззянне; або як белы мядзведзь пастаянна трапляе ў нейкія турботы.
Ліст ад 1939 года змяшчае згадкі Святым Мікалаем пра Другую сусветную вайну[1], а некаторыя пазнейшыя лісты апісваюць бітвы Святога Мікалая супраць гоблінаў, што пазней было інтэрпрэтавана як адлюстраванне Толкінавых поглядаў на нямецкую пагрозу[2].
Публікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Лісты былі напісаны цягам 20 гадоў і прызначаліся Толкінавым дзецям на Раство. штогод дзеці атрымлівалі па лісце ад Святога Мікалая ў каперце з маркамі з Паўночнага полюсу і штэмпэлямі, распрацаванымі Толкінам[3].
Першае выданне адбылося ўжо па Толкінавай смерці, на трэцюю гадавіну яго скону, 2 верасня 1976. Праз 1,5 месяцы выйшла новае выданне ў выдавецтве «Houghton Mifflin»[4]. У кнігу ўвайшлі ілюстрацыі Толкіна амаль да ўсіх лістоў; некаторыя лісты і малюнкі, аднак, былі прапушчаны[5].
Перавыданне 1999 года выйшла пад назвай «Лісты ад Святога Мікалая»; у яго ўвайшлі поўныя зборы лістоў і выяваў Толкіна[5][6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nancy Willard. Christmas Letters (англ.). The New York Times (5 снежня 1976). Праверана 22 лістапада 2012.
- ↑ Walsh (2001): p. 63
- ↑ Tolkien’s «Father Christmas Letters» (англ.). The New York Times (7 снежня 2002). Праверана 22 лістапада 2012.
- ↑ The Father Christmas Letters (англ.). The Tolkien Library. Праверана 22 лістапада 2012.
- ↑ а б Letters from Father Christmas paperback (16.08.09) (англ.). The Tolkien Library. Праверана 22 лістапада 2012.
- ↑ Thompson (2007): p. 11
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Johnson Judith A. J. R. R. Tolkien: Six Decades of Criticism. — Westport, Conn: Greenwood Press, 1986. — ISBN 9780313250057.
- Drew Bernard A. The 100 Most Popular Young Adult Authors: Biographical Sketches and Bibliographies. — Englewood, CO: Libraries Unlimited, 1997. — ISBN 9780585176062.
- Walsh Joseph J. Were They Wise Men or Kings?. — Louisville, Ky.: Westminster John Knox Press, 2001. — ISBN 9780664223120.
- Thompson Kristen. The Frodo Franchise: The Lord of the Rings and Modern Hollywood. — Berkeley: University of California Press, 2007. — ISBN 9780520247741.