Маалік Уэйнс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Маалік Уэйнс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 мая 1991(1991-05-02) (32 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 188 см
Вага 91 кг
Пазіцыя разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2012 Villanova Wildcats men's basketball[d]
2012—2013 Філадэльфія Сэвенці Сіксерс
2013 Rio Grande Valley Vipers[d]
2013—2014 Лос-Анджэлес Кліперс
2014 Rio Grande Valley Vipers[d]
2015 Delaware 87ers[d]
2015 Atenienses de Manatí[d]
2015—2016 Варэзэ[d]
2016 Енісей Краснаярск
2016—2017 Макабі Рышон-ле-Цыён[d]
2017—2018 Хавентут Бадалона[d]
2018—2019 Pallacanestro Treviso[d]
2019 Metropolitans 92[d]
2019—2020 Цмокі-Мінск
2020 Mahram Tehran BC[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маалік Уэйнс (нар. 2 мая 1991, Філадэльфія, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У Філадэльфіі пачаў сваю баскетбольную кар’еру ў рымска-каталіцкай старэйшай школе. Потым былі 3 гады ва ўніверсітэце Віланова, дзе да другога сезона Маалік замацаваўся ў стартавай пяцёрцы.

Пасля ўніверсітэту не быў задрафтаваны клубамі НБА, аднак, здолеў прабіцца туды, прадэманстраваўшы свае навыкі ў летніх кэмпах. У сезоне 2012-13 падпісвае котракт з «Philadelphia 76ers» і ў студзені пераходзіць у «Rio Grande Valley Vipers» (D-ліга), а ў сакавіку вяртаецца ў НБА ў склад «Los Angeles Clippers». Там пачынае новы сезон, але праводзіць толькі 2 гульні і вяртаецца ў «Rio Grande Valley Vipers».

У лютым 2015 года Уэйнс падпісвае кантракт з «Delaware 87ers» (D-ліга), а канчае сезон у «Atenienses de Manati» (Пуэрта-Рыка ПБЛ).

Сезон 2016/17 рызыгрываючы праводзіць у італьянскім «Varese», які выступае ў серыі А. Потым пераязджае ў Краснаярск, каб бараніць колеры мясцовага «Енісея». Але ў лістападзе 2016 ізноў змяняе клуб і краіну і перабіраецца ў Ізраіль, каб гуляць за «Maccabi Rishon LeZion».

Міжсезонне гулец праводзіць у летнім кэмпу «Washington Wizards», што дазваляе яму практычна падпісаць кантракт з «Dallas Mavericks», але не правядучы ніводнай гульні адпраўляецца ў «Joventut Badalona».

Сезон 2018 правёў у італьянскім «Universo Treviso Basket», дзе адзначыўся 11.5 ачкамі, 1.8 падборамі і 3.5 асістамі ў сярэднім за гульню.

У жніўне 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[2].

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. Маалік Уэйнс у Мінску Архівавана 16 ліпеня 2021.