Магнітуда вулканічнага вывяржэння
Выгляд
МАГНІТУ́ДА ВУЛКАНІ́ЧНАГА ВЫВЯРЖЭ́ННЯ, паказальнік магутнасці вулканічнага вывяржэння. Існуюць розныя шкалы і методыкі вымярэння магнітуды, аснаваныя на розных спалучэннях ацэнак назіраных або мераных з'яваў.
VEI
[правіць | правіць зыходнік]Шкала VEI, Volcanic Explosivity Index (літар. Шкала вулканічнай выбуховасці), асноўваецца на вымярэнні шэрагу параметраў, назіраных у час вывяржэння.
VEI | Характарыстыка | Вышыня слупа выкідаў | Аб'ём выкінутай пароды | Тып | Частасць | Прыклад |
---|---|---|---|---|---|---|
0 | невыбуховае | < 100 м | ×1 тыс. м³ | Гавайскі | штодня | Кілауэа |
1 | слабое | 100-1000 м | ×10 тыс. м³ | Гавайскі/Страмболійскі | штодня | Страмболі |
2 | выбуховае | 1-5 км | ×1000 тыс. м³ | Страмболійскі/Вулканаўскі | раз на тыдзень | Галерас, вывяржэнне 1992 |
3 | сур'ёзнае | 3-15 км | ×10 000 тыс. м³ | Вулканаўскі | раз на год | Руіс, вывяржэнне 1985 |
4 | катаклізм | 10-25 км | ×100 000 тыс. м³ | Вулканаўскі/Плініеўскі | раз на дзесяткі гадоў | Галунгунг, вывяржэнне 1982 |
5 | параксізм | >25 км | ×1 км³ | Плініеўскі | Раз на сотні гадоў | Сент-Хеленс, вывяржэнне 1980 |
6 | каласальнае | >25 км | ×10 км³ | Плініеўскі/Ультра-плініеўскі | раз на сотні гадоў | Кракатаў, вывяржэнне 1883 |
7 | супер-каласальнае | >25 км | ×100 км3 | Ультра-плініеўскі | раз на тысячы гадоў | Тамбара, вывяржэнне 1815 |
8 | мега-каласальнае | >25 км | ×1000 км³ | Ультра-плініеўскі | Раз на дзесяткі тысяч гадоў | Йелаўстон, вывяржэнне Хаклберы-Рыдж; Тоба, «маладая падзея» |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- How BIG are Volcanic Eruptions? // Volcano World. — у сеціве Архівавана 13 ліпеня 2008.