Магілёўскі піваварны завод
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Mahilo%C5%AD%2C_%C5%81upa%C5%82ava%2C_Lekiert._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%9B%D1%83%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0%2C_%D0%9B%D0%B5%D0%BA%D0%B5%D1%80%D1%82_%281914%29.jpg/220px-Mahilo%C5%AD%2C_%C5%81upa%C5%82ava%2C_Lekiert._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%9B%D1%83%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0%2C_%D0%9B%D0%B5%D0%BA%D0%B5%D1%80%D1%82_%281914%29.jpg)
Магілёўскі піваварны завод — заснаваны ў 1865 годзе ў Магілёве (уладальнік — купец Лекерт). Размяшчаўся ў мураваным будынку, у 1890 г. меў 2 паравыя машыны, у 1895 г. — паравы кацёл. У 1913 годзе працавала 50 рабочых. У Вялікую Айчынную вайну разбураны. Адноўлены ў 1961 годзе з магутнасцю 1,4 млн дал піва за год. У 1966 годзе уведзены ў эксплуатацыю цэх па вырабу соладу магутнасцю 3300 т за год. З 1986 г. — участак № 1 Магілёўскага завода напіткаў, з 1997 г. — цэх № 1 у дзяржаўным ВА «Магілёўаблхарчпрам».
Пры гадавой магутнасці вытворчасці 1,5 млн дэкалітраў (дал) у 2003 годзе на заводзе зварылі піва ўсяго толькі каля 230 тысяч дал. Зараз завадчане ў суткі прадаюць па вобласці 600—700 скрыняў напітка, прычым толькі кожная дзясятая бутэлька рэалізуецца непасрэдна ў Магілёве, магілёўскае піва экспартуецца ў Расію.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 460-461. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Магілёўскі піваварны завод на сайце «Архіварта»