Солад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ячменны солад

Со́лад[1] — брадзільны прадукт, які атрымліваецца з прарошчванага зерня збожжавых культур, галоўным чынам, ячменю.

Працэс атрымання соладу падзяляецца на намочванне і прарошчванне насення. Прарошчванне неабходна, каб выклікаць у насенні звязаныя з гэтым працэсам хімічныя змены. У адных выпадках каштоўным з’яўляецца толькі адно з рэчываў, якія ўтвараюцца пры гэтым — дыястазы (вінакурная вытворчасць), у іншых жа выпадках карыстаюцца апроч дыястазы сукупнасцю змененых растваральных прадуктаў (півараная вытворчасць). У абодвух выпадках карыстаюцца здольнасцю дыястазы раствараць і ацукроўваць крухмал, прычым атрымліваецца мальтоза — цукар, які мае здольнасць да закісання.

Солад выкарыстоўваецца для вырабу спірту, піва, квасу, дражджэй і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).