Марскія чары
| ||
Дантэ Габрыэль Расеці | ||
Марскія чары. 1877 | ||
A Sea-Spell | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 111,5 × 93 см | |
Мастацкі музей Фога, Кембрыдж | ||
(інв. 1939.92 і 1939.92) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Марскія чары» — карціна англійскага мастака-прэрафаэліта Дантэ Габрыэля Расеці, створаная ў 1877 годзе. У наш час карціна знаходзіцца ў калекцыі Мастацкага музея Фога.
Натуршчыцай для карціны, дзе намалявана сірэна стала Алекса Уайлдынг. Сірэна апранута ў вянок з кветак і іграе на арфе; яе летуценнае аблічча і пастава паказваюць, што яна таксама была зачаравана музыкай і водарам кветак вакол[1]. Першапачаткова Расеці быў натхнёны радкамі з паэмы Сэмюэла Тэйлара Кольрыджа «Кубла-хан», але затым, у час працы, карціна стала ілюстрацыяй для яго ўласнага санета, радкі з якога ён напісаў на раме[2]. У вершы згадваецца пра тое, што музыка сірэн заваблівае мужчын і забівае іх, а ў апісанні выявы гераіні ёсць адсылкі да фігуры Ліліт, сам санет перагукваецца з санетам Расеці, прысвечаным Ліліт і нават непасрэдна запазычвае яго вобраз, такім чынам Расеці зноў звяртаецца да тыпажу Femme fatale[3].
У традыцыйных апісаннях у сірэн прысутнічаюць галовы ці целы птушак, аднак у Расеці яна ўвасабляецца ў чалавечай форме[2]. Разам з выключна старанна выпісаным тварам і цяжкай шыяй адзначаецца некалькі ненатуральная пастава дзяўчыны, што характэрна для многіх твораў позняга перыяду творчасці Расеці[1].
Карціна «Марскія чары» была напісана па заказе калекцыянера і арт-дылера Фрыдэрыка Лейланда у такіх жа памерах, што і «Вераніка Веранезэ»; па жаданні заказчыка, карціны павінны былі дапаўняць адна адну, складаючы дыптых[1].
Зноскі
- ↑ а б в H. C. Marillier (1899). Dante Gabriel Rossetti, An Illustrated Memorial of His Art and Life. George Bell and Sons - Chiswick Press, Charles Whittingham and Co.
- ↑ а б From the Harvard Art Museums' collections - A Sea-Spell (англ.). Harvard Art Museums.
- ↑ Pritha Kundu Muse Turned “Femme Fatale” in D. G. Rossetti’s Painting and Poetry // Journal of Literature and Art Studies. — 2013. — В. 12. — Т. 3. — ISSN 2159-5836.