Марцінес (Каліфорнія)
Марцінес
| ||||||||||||||||||||
Марцінес (англ.: Martinez) — горад у штаце Каліфорнія, размешчаны на паўднёвым баку праліва Каркінес, на поўнач ад горада Конкард.
Злучаны з горадам Беніша двума аўтамабільнымі і адным чыгуначным мастамі. Горад раскінуўся на ўзгорыстай маляўнічай раўніне і адметны тым, што вакол яго знаходзяцца тры нафтаперапрацоўчыя заводы, а на фарватары ракі Сакрамента базуюцца ваенныя караблі ЗША.
Па дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, горад мае агульную плошчу 34 км². Насельніцтва - 35824 чалавек (2010).
Зноскі
- ↑ а б https://www.cityofmartinez.org/government/mayor-and-city-council Праверана 9 чэрвеня 2022.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.