Марыя Бах
Марыя Бах | |
---|---|
Род дзейнасці | кампазітарка, мастачка, піяністка |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1896[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1978[4][3] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баранеса Марыя Эмілія фон Бах (ням.: Marie Emilie Freiin von Bach; 11 сакавіка 1896, Вена — 26 лютага 1978, там жа) — аўстрыйская піяністка, скрыпачка, кампазітар і мастачка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марыя нарадзілася ў музычнай сям’і: яе бацька, Роберт Банавентура Майкл Венцэль фон Бах, быў адвакатам, але таксама займаўся музыкай і жывапісам, маці, Элеанора Жазефа Марыя Тэрэзія Агюст Бах, была спявачкай і кампазітарам. У 1897 годзе сям’я пераехала ў Бадэн. Дзяўчынка пачала займацца музыкай ва ўзросце пяці гадоў з прыватным педагогам, адначасова вучылася ігры на скрыпцы і на фартэпіяна [6]. Была другой скрыпкай у хатнім аркестры свайго бацькі. Скончыла музычную школу як піяністка, З 1919 па 1925 год вучылася ў Венскай акадэміі музыкі, дзе яе настаўнікамі былі Ёзеф Маркс (кампазіцыя), Паўль дэ Конэ (фартэпіяна) і Іван Бутнікаў (дырыжыраванне).
Манера Марыі Бах сфармавалася пад уплывам позніх рамантыкаў, Мусаргскага, Скрабіна і Стравінскага. У 1921 годзе яна дэбютавала як кампазітар з цыклам «Блазанаўскія песні» (ням. Narrenlieder) для тэнара і аркестра. У 1920-30-я гады ёю былі напісаны фартэпіянны квартэт, фартэпіянны квінтэт, саната для віяланчэлі і фартэпіяна, іншая камерная і вакальная музыка.
У 1952 годзе выйшла замуж за італьянскага мастака Артура Ч’ячэлі і неўзабаве таксама пачала займацца жывапісам, пераважна пейзажным. Пасля таго як пачала выстаўляцца, атрымала прызнанне нават большае, чым як музыкант.
Памерла 26 лютага 1978 года, атруціўшыся з-за ўцечкі бытавога газу.
Зноскі
- ↑ https://www.geschichtewiki.wien.gv.at/Maria_Bach Праверана 13 снежня 2021.
- ↑ https://www.klassika.info/Komponisten/Bach_Maria/lebenslauf_1.html Праверана 13 снежня 2021.
- ↑ а б в Marx E. Bach Maria // 210 österreichische Komponistinnen vom 16. Jahrhundert bis zur Gegenwart: Biographie, Werk und Bibliographie — Salzburg, Wien, F: Residenz Verlag, 2001. — S. 50–56. — ISBN 978-3-7017-1215-1
- ↑ Maria Bach // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.