Матнакаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матнакаш.

Матнакаш (арм.: մատնաքաշ) — армянскі нацыянальны хлеб[1][2] з пшанічнай мукі розных гатункаў[3][4][5] у форме тоўстай авальнай ці круглай аладкі з эластычным буйнасітаватым мякішам і цвёрдай скарыначкай.

Працэс гатавання[правіць | правіць зыходнік]

Матнакаш выпякаецца з дражджавога цеста. Падчас гатавання цеста некалькі разоў абмінаюць і адстаўляюць, каб яно павялічылася ў аб'ёме ў некалькі разоў. На канчатковым этапе гатаванні паверхню цеста змазваюць заваранай у вадзе мукой, расцягваюць да атрымання аладкі круглай ці авальнай формы і пальцамі праводзяць замкнёную лінію, паралельную вонкаваму краю аладкі, і падоўжныя паралельныя лініі па цэнтры[6]. Сама назва «матнакаш» паходзіць ад армянскіх слоў «мат» — палец і «кашэл» — цягнуць, што можна перавесці як «расцягнуты пальцамі»[7].

Матнакаш выпякаюць і ў тонірахНагорным Карабаху, Сюнікскай вобласці), і ў чарэневых печках (пур) (у Лорыйскай вобласці, Тавушскай вобласці). У адрозненне ад лаваша, які не губляе сваіх смакавых якасцей цягам працяглага часу, матнакаш не прызначаны для захоўвання, яго можна захоўваць толькі некалькі дзён[8].

Зноскі

  1. Irina Petrosian, David Underwood. Armenian Food: Fact, Fiction & Folklore. — Lulu.com, 2006. — С. 35. — 252 с. — ISBN 1411698657.
  2. Похлёбкин В.. Занимательная кулинария (руск.). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.

    «армянскія лаваш і матнакаш»

  3. Хлеб из пшеничной муки, изделия булочные и сдобные
  4. Хлеб из пшеничной муки первого сорта: Архівавана 4 жніўня 2012.
  5. Национальные сорта хлеба
  6. Irina Petrosian, David Underwood. Armenian Food: Fact, Fiction & Folklore. — Lulu.com, 2006. — С. 35. — 252 с. — ISBN 1411698657.

    The most prominent feature of matnakash is the drawing that the baker imprints on its surface before placing the dough in the oven.

  7. Irina Petrosian, David Underwood. Armenian Food: Fact, Fiction & Folklore. — Lulu.com, 2006. — С. 35. — 252 с. — ISBN 1411698657.

    The name of the popular oval-shaped bread means «drawn by fingers».

  8. Сергей Александрович Арутюнов, Т. А Воронина. Традиционная пища как выражение этнического самосознания. — "Наука,", 2001. — 289 с. — ISBN 1411698657.

    В Армении есть и другие виды национального хлеба, например толстые лепешки — матнакаш, блит, бомбы. Их выпекают главным образом в лесных районах, причем как в тонирах, например в Арцахе, Сюнике, так и в подовых печах (пур) — в Лори, Тавуше. Этот хлеб можно хранить только несколько дней, …