Пур
Выгляд
| Пур | |
|---|---|
| руск. Пур | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 389 км |
| Басейн | 112 000 км² |
| Расход вады | 1 040 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | Сібірскія Увалы |
| • Каардынаты | 64°57′10″ пн. ш. 77°49′07″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Тазаўская губа |
| • Месцазнаходжанне | Обская губа |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 67°33′29″ пн. ш. 77°53′02″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,054 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Тазаўская губа → Обская губа → Карскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга |
| Раён | Пураўскі раён |
| Код у ДВР | 15040000112115300054847 |
|
|
|
Пур (руск.: Пур) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.
Утвараецца зліццём рэк Пякупур і Авайседапур на паўночных схілах Сібірскіх Увалаў. Даўжыня ракі 389 км, разам з ракой Пякупур — 1024 км. Плошча вадазбору 112 000 км². Сярэдні расход вады 1040 м³/с. Працякае Пур у паўночнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны і ўпадае ў Тазаўскую губу Карскага мора, утвараючы дэльту. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,054[1] м/км. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае Пур у лістападзе, вызваляецца ад лёду ў маі. Рака суднаходная ад вусця да вытоку (400 км)[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пур // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 347. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)