Мая Дальквіст
Мая Дальквіст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[1] |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Maja Dahlqvist |
Спецыялізацыя | лыжныя гонкі |
Клуб | Falun-Borlänge SK[d] |
Нарадзілася |
15 красавіка 1994[1] (30 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 174 см |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мая Дальквіст (швед. Maja Dahlqvist; нар. 15 красавіка 1994, Бурленгэ, Даларна) — шведская лыжніца, двухразовая чэмпіёнка свету ў камандным спрынце. Спецыялізуецца ў спрынтарскіх дысцыплінах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дальквіст да 2014 года ўдзельнічала пераважна ў юнацкіх спаборніцтвах. 14 студзеня 2012 года яна дэбютавала ў Скандынаўскім кубку, заняўшы восьмае месца ў асабістым спрынце вольным стылем.
У 2014 годзе Мая стала пераможцам юнацкага чэмпіянату свету ў Валь-ды-Ф’еме ў эстафеце. 29 лістапада таго года ў Руцы адбыўся яе дэбют у Кубку свету — Дальквіст заняла 49-е месца ў класічным спрынце, а ўжо 14 снежня яна зарабіла першыя ачкі ў Давосе, заняўшы 26-е месца ў каньковым спрынце. На этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе ў лютым 2015 года Мая трапіла ў паўфінал і заняла выніковае 11-е месца ў класічным спрынце.
На юнацкім чэмпіянаце свету 2016 года ў Рышнове Дальквіст стала трэцяй у каньковым спрынце. У наступным годзе ў Солджэр-Холаў зноў узяла бронзу ў асабістым спрынце на юнацкім чэмпіянаце свету, на гэты раз класічным.
У жніўні 2017 года стала ўладальніцай поўнага камплекту ўзнагарод з хатняга чэмпіянату свету па бегу на ролікавых лыжах, які прайшоў у Салефтэа.
14 студзеня 2018 года Мая атрымала сваю першую перамогу на этапах Кубка свету, перамогшы разам з Ідай Інгемарсдотэр у Дрэздэне ў камандным спрынце вольным стылем. За дзень да гэтага заняла другое месца ў асабістым каньковым спрынце.
У 2019 годзе ў Зеефельдзе Мая Дальквіст стала чэмпіёнкай свету ў камандным спрынце разам са Стынай Нільсан.
Сваю першую асабістую перамогу Дальквіст атрымаўшы 6 лютага 2021 у шведскім Ульрысехамне.
- ↑ а б в г Dahlqvist, Maja Anna Linnéa // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 12 лютага 2022.