Медаль «У памяць Айчыннай вайны 1812 года»
Медаль «У памяць Айчыннай вайны 1812 года | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 5 лютага 1813 | ||
Матэрыял | серабро і бронза | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медаль «У памяць Айчыннай вайны 1812 года» — узнагарода Расійскай імперыі ў гонар перамог рускай арміі над французамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнагарода была прызначана для прадстаўнікоў дваранства і купецтва, якія садзейнічалі перамозе рускай арміі.
На правым баку ўзнагароды змешчана выява «усёвідушчага вока», унізе — надпіс «1812 годъ». Адваротны бок медаля змяшчае надпіс у чатыры радкі «НЕ НАМЪ // НЕ НАМЪ // А ИМЕНИ // ТВОЕМУ», што з’яўляецца скарачэннем цытаты з Псалтыра і даслоўна азначае «Не нам, Господи, не нам, но имени Твоему даруй славу, по милости Твоей и по истине Твоей».
Бронзавы медаль
[правіць | правіць зыходнік]Бронзавы медаль быў заснаваны ў жніўні 1814 года, праз восем месяцаў пасля выдачы сярэбраных, якія ў сваю чаргу прызначаліся для ўсіх удзельнікаў баёў ад простага салдата да генерала.
Узнагарода дыяметрам 21 мм (малы бронзавы медаль) мацавалася да Уладзімірскай стужцы. Агульны тыраж — 7 606 тысяч экзэмпляраў. Першапачаткова яе планавалася выпусціць з профільным партрэтам імператара Аляксандра I. Аднак па невядомых прычынах медаль быў адчаканены з прамяністым «усёвідушчым вокам». [1].
Зноскі
- ↑ Бронзавы медаль «У памяць Айчыннай вайны 1812 года»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2020. Праверана 9 лістапада 2020.