Перайсці да зместу

Мексіканская камуністычная партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мексіканская камуністычная партыя
Partido Comunista Mexicano
Выява лагатыпа
Дата заснавання 24 лістапада 1919
Дата роспуску у лістападзе 1981 стала базай для стварэння АСПМ
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія марксізм-ленінізм
Партыйны друк часопіс «Апасісьён» («Oposición»), газета «Вос дэ Мехіка» («La Voz de México»), грамадска-палітычны і тэарэтычны часопіс «Нуэва эпока» («Nueva Epoca»), палітычны часопіс «Сасіялісма».

Мексіканская камуністычная партыя (ісп.: Partido Comunista Mexicano) — мексіканская левая палітычная партыя, заснаваная ў 1919 годзе. Яе членамі былі такія знакамітыя дзеячы культуры, як Дыега Рывера, Фрыда Кало, Давід Альфара Сікейрас, а ў стварэнні прыняў удзел Манабендра Рой. Акрамя таго, актывіст партыі Віктар Тырада стаў членам нацыянальнага кіраўніцтва СФНВ.