Молі О’Калаган
Молі О’Калаган | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | плаванне[d][3] |
Нарадзілася |
2 красавіка 2004[1] (20 гадоў) |
Грамадзянства |
Молі Грэйс О’Калаган (англ.: Mollie Grace O'Callaghan; нар. 2 красавіка 2004, Квінсленд) — аўстралійская плыўчыха, якая спецыялізуецца на плаванні вольным стылем. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка (2020, 2024), васьміразовая чэмпіёнка свету (2022, 2023), пяціразовая чэмпіёнка Гульняў Садружнасці (2022).
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўляла аўстралійскую зборную ў адборачных заплывах усіх трох жаночых эстафет на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 у Токіа, дзе заваявала два залатыя медалі і адзін бронзавы медаль. У эстафеце 4×100 м вольным стылем плыла на першым этапе ў адборачных заплывах і паказала час 53,08 секунды, што дазволіла камандзе Аўстраліі выйграць фінал і заваяваць залаты медаль.
На адборачных спаборніцтвах у эстафеце 4×200 м вольным стылем устанавіла юнацкі сусветны рэкорд 1:55,11 у сваім заплыве ў якасці стартавай плыўчыхі. Яе час дазволіў бы заняць пятае месца ў фінале ў індывідуальным заплыве на 200 м вольным стылем. Аднак, паколькі аўстралійскія трэнеры папярэдне вырашылі выкарыстаць у фінале чатырох свежых плыўцоў, О’Калаган была спрэчна не абраная для ўдзелу ў фінале, у якім Аўстралія заняла трэцяе месца.
У адным з заплываў у эстафеце 4×100 м змешаным стылем таксама паказала канкурэнтаздольны час; час яе заключнага этапу склала 52,35 секунды, што адрознівалася ад самага хуткага часу фіналу на 100 м вольным стылем на 0,24 секунды і належала Кейт Кэмпбел.
На чэмпіянаце свету 2022 года заваявала тры залатыя і тры сярэбраныя медалі. У тым жа годзе на Гульнях Садружнасці 2022 года заваявала 5 залатых медалёў і 3 сярэбраныя.
На чэмпіянаце свету 2023 года заваявала 5 залатых медалёў, а таксама 26 ліпеня 2023 года пабіла сусветны рэкорд, які належаў раней Федэрыку Пелегрыні і пратрымаўся 14 гадоў. У заплыве 200 метраў вольным стылем паказала вынік 1 хвіліна 52,85 секунды.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20210818140630/https://olympics.com/tokyo-2020/olympic-games/en/results/swimming/athlete-profile-n1482917-o-callaghan-mollie.htm
- ↑ https://www.olympics.com.au/olympians/mollie-ocallaghan/
- ↑ (unspecified title) — World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.
- ↑ https://www.bbc.com/sport/swimming/66312455