Музей Ійзаку
Выгляд
Музей Ійзаку | |
---|---|
iisakumuuseum.ee |
Музей Ійзаку — музей гісторыі і фальклору ў пасёлку Ійзаку, правінцыя Іда-Вірумаа (Эстонія).
Сярод экспанатаў — старыя сельскагаспадарчыя прылады і прадметы побыту, прылады рамеснікаў, навучальныя дапаможнікі, аддзел гісторыі пажарнай справы, прыроды краю. У фондах больш за 30 тысяч экспанатаў (2008).
Арганізуюцца тэматычныя выставы. Музей працуе ў былым будынку Ійзакускай школы, які быў пабудаваны ў 1915 годзе (помнік архітэктуры).