Перайсці да зместу

Міжнароднае радыё Кітая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнароднае радыё Кітая
кіт.: 中国国际广播电台
Выява лагатыпа
Краіна
Дата пачатку вяшчання 1941
Сайт cri.cn
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнароднае радыё Кітая — дзяржаўнае радыё Кітая, якое здзяйсняе вяшчанне на замежныя краіны.

Міжнароднае радыё Кітая было створана 3 снежня 1941 года. Ставіць мэтай паглыбіць разуменне і сяброўства паміж народамі Кітая і ўсяго свету. Па стане на канец 2007 года, праграмы Міжнароднага радыё Кітая можна было праслухаць на 53 мовах у аб'ёме 1520 гадзін у суткі[1].

Маецца 5 падраздзяленняў для унутранага вяшчання: гэта навінавае радыё (CRI NEWS RADIO, у Пекіне, FM90.5), радыё на англійскай мове (EASY FM, у Пекіне FM91.5), музычнае радыё (HIT FM, у Пекіне FM88.7), радыё для навучання замежных моваў (AM1008/AM846), якое вяшчае на 9 мовах (CRI OLYMPIC RADIO, AM900)[1].