Міжнародная гідраграфічная арганізацыя
Выгляд
Міжнародная гідраграфічная арганізацыя (англ.: International Hydrographic Organization) —— міжнародная арганізацыя, створаная ў 1921 годзе для каардынацыі гідраграфічнай дзейнасці дзяржаў-удзельніц. Першапачаткова звалася «Міжнароднае гідраграфічнае бюро» (англ.: International Hydrographic Bureau). Штаб-кватэра знаходзіцца ў Манака.
Арганізацыя мае назіральніцкі статус пры ААН. Стандарты і публікацыі МГА ўжываюцца як аўтарытэтныя крыніцы ў працы ААН.