Міжнародны дзень адмаўленцаў ад вайсковай службы па перакананнях сумлення
Міжнародны дзень адмаўленцаў ад вайсковай службы па перакананнях сумлення (англ.: The International Conscientious Objectors 'Day) —адзначаецца 15 мая у сувязі з тым, што 15 мая 1997 г. Бундэстаг, федэральны парламент ФРГ, выдаў рэзалюцыю аб рэабілітацыі тых, каго ваеннае правасуддзе нацысцкай Германіі пераследвала за адмову ад вайсковай службы па перакананнях і за дэзерцірства.
Гісторыя ўзнікнення
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародны дзень адмаўленцаў ад вайсковай службы па перакананнях сумлення быў заснаваны на першай міжнароднай сустрэчы адмоўнікаў ад вайсковай службы ў Капенгагену ў 1981 г.
15 мая 1997 г. нямецкі федэральны парламент, Бундэстаг, выдаў рэзалюцыю аб рэабілітацыі тых, каго правасуддзе Трэцяга рэйха рэпрэсавалі за адмову ад вайсковай службы па перакананнях і за дэзерцірства. У гэтай рэзалюцыі гаварылася: «Другая сусветная вайна была вайной агрэсіі і вынішчэньня, злачынствам, здзейсненым нацысцкай Германіяй». Нацысцкі ваеннае правасуддзе практыкаваў жорсткі пераслед тых, хто больш не хацеў удзельнічаць у гэтым злачынстве. З прыходам да ўлады нацыянал-сацыялістаў у 1933 г. рэлігійныя арганізацыі, якія не дапускалі для сваіх членаў службы ў войску: Сведкі Іеговы, Адвентысты сёмага дня рэфармацыйнага руху і інш. былі забароненыя, а іх падпольная дзейнасць пераследвалася. Адмоўнікам і дэзертырам было вынесена больш за 30000 смяротных прысудаў, 25000 з іх былі прыведзеныя ў выкананне. У майскай рэзалюцыі 1997 г. Бундэстаг прызнаў, што прысуды нацысцкіх ваенных судоў былі несправядлівыя ў адносінах да каштоўнасцяў, абвешчаных прававой дзяржавай. Але Акт ад 25 жніўня 1998 г., які анулюе нацысцкія прысуды, на самай справе не рэабілітаваў дэзерціраў. У адрозненне ад іншых гуртоў-ахвяраў, іх рэабілітацыя залежыць ад разгляду асабістай справы. Кожны які ацалеў павінен падаць скаргу ў грамадскую пракуратуру, калі ён хоча быць рэабілітаваны. Вайна скончылася больш за 50 гадоў таму, і тыя нешматлікія, хто дажыў да гэтых дзён, адмаўляюцца праходзіць дадзеную працэдуру. Рэабілітацыя нямецкіх салдат неўзабаве пасля заканчэння Другой сусветнай вайны праходзіла нашмат лягчэй і хутчэй[1].
Міжнародны дзень адмаўленцаў ад вайсковай службы па перакананнях сумлення неафіцыйна аднзачаецца ў розных краінах свету.
Гл. Таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Антываенны рух
- Пацыфізм
- Ненасілле
- Альтэрнатыўная грамадзянская служба
- Трэці рэйх
- Халакост
- Адмоўнікі сумлення
Зноскі
- ↑ И. Д. Кизилова «15 мая — Международный День Отказника» Архівавана 12 лістапада 2007. — «Армия добра», № 2 (20) апрель — июнь 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Международный день отказника от военной службы по убеждениям совести(недаступная спасылка) — на сайте Госсимволика.
- Дмитрий Люкайтис «Годен к альтернативной службе» — «Коммерсантъ-Власть», № 19(271) от 26.05.1998.
- И. Д. Кизилова «15 мая — Международный День Отказника» Архівавана 12 лістапада 2007. — «Армия добра», № 2 (20) апрель — июнь 2001.
- К Международному дню отказника от военной службы по убеждениям совести — справка — сайт РИА «Новости», 15.05.2002.
- «15 мая — Международный день отказника от службы в армии» — на сайте NEWSru.com от 15 мая 2002.
- Валерий Панюшкин «День отказника» — «Газета.ru» от 15.05.03.
- Европа выбирает альтернативу(недаступная спасылка).