Сведкі Іеговы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Све́дкі Іего́вы — міжнародная рэлігійная арганізацыя, сусветнае таварыства хрысціян, якія актыўна сведчаць пра Іегову Бога і яго намеры наконт чалавецтва. Яны засноўваюць свае перакананні выключна на Бібліі.[1][2]

Паводле падлікаў самой арганізацыі, на жнівень 2017 года вышэйшы лік узвеснікаў ва ўсім свеце дасягнуў 8 457 107 чалавек[3]. Колькасць Сведкаў Іеговы ў Беларусі на жнівень 2017 года складала 5 913 чалавекі.[3]

Некаторыя рэлігіязнаўцы адносяць Сведкаў Іеговы да пратэстантаў[4], але самі Сведкі Іеговы заяўляюць, што яны не пратэстанты[5][6]. Рэлігійныя і свецкія апаненты абвінавачваюць іх ў сектанцтве, але Сведкі Іеговы і шэраг рэлігіязнаўцаў адмаўляюць гэта[7][8].

Гісторыя Сведкаў Іеговы

Гісторыя Сведкаў Іеговы пачалася ў 1870-я гады, калі ў Алегейні (ЗША, штат Пенсільванія) Ч. Раселам была ўтворана група па вывучэнні Бібліі[9]. Паступова з гэтай групы узнікла Міжнародная асацыяцыя даследчыкаў Бібліі, якая працягвала сваё існаванне пасля смерці Расела ў 1916 г. У 1931 г. Даследчыкі Бібліі ўзялі сабе назву — Сведкі Іеговы, заснаваную на цытаце з Кнігі прарока Ісаі раздзела 43, вершаў 10—12.

Перакананні Сведкаў Іеговы

  1. Біблія. Сведкі Іеговы вераць, што Біблія — гэта Слова Бога. Яны засноўваюць усе свае вучэнні толькі на 66 кананічных кнігах Бібліі, і адмаўляюць традыцыі і дагматы, характэрныя для шэрагу іншых накірункаў хрысцінства і заснаваныя на Паданні.
  2. Бог. Яны пакланяюцца Іегове, прызнаючы яго адзіным праўдзівым Богам, і адкрыта распавядаюць іншым людзям пра яго і пра тое, што ён з любові да людзей намераны зрабіць для чалавецтва.
  3. Ісус Хрыстос. Яны вераць у тое, што Ісус Хрыстос — гэта не частка Троіцы, а Сын Бога, яго першае стварэнне; што ён існаваў яшчэ да таго, як стаў чалавекам, і што яго жыццё было перанесена з неба ў чэрава нявінніцы па імі Марыя; што ён аддаў сваё дасканалае чалавечае жыццё ў ахвяру, дзякуючы чаму ў людзей, якія выяўляюць у яе веру, з'явілася магчымасць выратавацца і жыць вечна; што з 1914 года Хрыстос кіруе як Цар, якому Бог даў уладу над усёй зямлёй.
  4. Царства Бога. Яны вераць у тое, што адзінай надзеяй чалавецтва з'яўляецца Царства Богая як нябесны ўрад які неўзабаве знішчыць сучасны парадак у свеце, уключаючы ўсе чалавечыя ўрады, і створыць новы парадак, у якім будуць жыць толькі праведныя людзі.
  5. Нябеснае жыццё. Яны вераць у тое, што разам з Хрыстом у яго нябесным Царстве будуць кіраваць як цары 144 000 памазаных духам хрысціян. Яны не вераць, што жыццё на небе — гэта ўзнагарода для ўсіх добрых людзей.
  6. Зямля. Яны вераць у тое, што першапачатковая задума Бога ў стаўленні зямлі будзе выканана; што на зямлі будуць жыць толькі тыя людзі, якія пакланяюцца Іегове; што яны стануць дасканалымі і будуць жыць вечна; што мёртвыя ўваскрэснуць фізічна і ў іх будзе магчымасць атрымаць гэтыя блаславенні.
  7. Смерць. Яны вераць у тое, што мёртвыя нічога не ведаюць; што яны не адчуваюць ні пакут, ні асалоды і не знаходзяцца ў нейкім духоўным свеце; што яны існуюць толькі ў памяці Бога і таму іх адзіная надзея на будучае жыццё — уваскрэсенне.
  8. Апошнія дні. Яны вераць у тое, што з 1914 года свет жыве ў апошнія дні гэтага парадку.
  9. Адлучанасць ад свету. Яны імкнуцца быць нейтральнымі ў палітычных справах свету і не ўдзельнічаюць у войнах.
  10. Ужыванне біблейскіх парад. Яны вераць у тое, што ўжо сёння важна ўжываць парады з Бібліі ў паўсядзённым жыцці: дома, ў школе, на працы, ў сходзе хрысціян. Як бы чалавек ні жыў раней, калі ён спыняе рабіць тое, што асуджаецца ў Бібліі, і ўжывае яе парады, ён можа стаць Сведкам Іеговы. Але калі потым ён стане займацца такімі непажаданымі Богу справамі, як пралюбадзейства, блуд, гомасексуалізм ці п'янства, пачне ўжываць наркотыкі, маніць ці красці, то ён будзе выключаны з арганізацыі.
  11. Штогод адзначаюць Вячэру Гасподню.
  12. Адзінства. Ва ўсіх краінах у Сведкаў Іеговы адны і тыя ж вераванні і адсутнасць сацыяльных, этнічных, расавых і класавых падзелаў. Пры гэтым адзінства не выключае разнастайнасці ў пытаннях асабістага выбару. Кожны Сведак Іеговы прымае рашэнні ў згодзе са сваім сумленнем.
  13. Сям'я. Сям'я разглядаецца як саюз аднаго мужчыны і адной жанчыны, а развод лічыцца дапушчальным толькі ў выпадку сексуальнай здрады мужа ці жонкі[10].

Прапаведніцкая дзейнасць Сведак Іеговы

Прапаведніцкая дзейнасць Сведкаў Іеговы ў Львове на Украіне.

Адметнай прыкметай Сведкаў Іеговы з'яўляецца іх прапаведніцкая дзейнасць[11] на падставе слоў Ісуса Хрыста «Гэта добрая вестка пра царства будзе прапаведана па ўсёй заселенай зямлі для сведчання ўсім народам, і тады прыйдзе канец» і «Ідзіце і ва ўсіх народах падрыхтоўвайце вучняў» (Мацф. 24:14; 28:19), а таксама апостала Паўла «Я не ўхіляўся ад таго, каб казаць вам аб усім карысным і вучыць вас усенародна і па дамах» (Дзеі 20:20, 21). Пры гэтым прапаведніцкая дзейнасць, выдавецтва літаратуры і арганізацыя рэлігійных мерапрыемстваў ажжыццяўляеца за кошт дабраахвотных ахвяраванняў[12].

Выдавецкая дзейнасць Сведак Іеговы

Сведкі Іеговы выпусцілі свой пераклад Бібліі, «Пераклад Новага Свету Святога Пісання» больш чым на 150 мовах.

Акрамя таго Сведкі Іеговы выдаюць два часопісы «Вартавая вежа» і «Прачніцеся!». Вартавая вежа ўвайшла ў лік самых распаўсюджаных публікацый ў свеце[13]. Агульны тыраж «Вартавой вежы» складае 61 651 000 асобнікаў на 302 мовах штомесяц, «Прачніцеся!» — 60 240 000 асобнікаў на 115 мовах штомесяц. Агульны тыраж часопісаў за год складае больш за адзін мільярд асобнікаў.

Сведкі Іеговы выдаюць і іншыя рэлігійныя публікацыі заснаваныя на Бібліі: кнігі, брашуры, трактаты. За апошнія 40 гадоў яны надрукавалі боль за 40 мільярдаў асобнікаў розных публікацый на 962 мовах[14].

Выданні Сведкаў Іеговы на беларускай мове

На беларускай мове апублікавана наступнае:

  1. Ці будуць калі-небудзь людзі любіць адзін аднаго (трактат з серыі «Вестка пра Царства» № 35, 1997 год)
  2. Новае тысячагоддзе. Што прынясе вам будучыня? (трактат з серыі «Вестка пра Царства» № 36, 2000 год)
  3. Слухайце Бога (брашура, 2011 год)
  4. Слухайце Бога і жывіце вечна (брашура, 2011 год)
  5. Ці будуць памерлыя жыць зноў? (буклет, 2013 год)
  6. Ці прыйдзе канец пакутам? (буклет, 2013 год)
  7. Хто на самай справе валодае светам? (буклет, 2013 год)
  8. Якой вы ўяўляеце сабе будучыню? (буклет, 2013 год)
  9. Што вы думаеце пра Біблію? (буклет, 2013 год)
  10. Што з'яўляецца асновай сямейнага шчасця? (буклет, 2013 год)
  11. Дзе знайсці адказы на самыя важныя пытанні? (буклет, 2014 год)
  12. Навошта вывучаць Біблію? (відэаролік, 2014 год)[15]
  13. Што такое Царства Бога? (буклет, 2014 год)
  14. Адкуль мы ведаем, што Біблія вартая даверу? (відэаролік, 2018 год)[16]
  15. Добрая вестка ад Бога (брашура, 2018 год)

Кампаніі Сведкаў Іеговы па напісанню лістоў і петыцый

На працягу сваёй гісторыі Сведкі Іеговы неаднаразова праводзілі кампаніі па напісанню лістоў і петыцый урадавым чыноўнікам розных краін. Пераважна гэта было звязана з заклікам спыніць дыскрымінацыю сваіх аднаверцаў у пэўных краінах і сітуацыях. Такія лісты накіроўваліся, напрыклад, ўрадам гітлераўскай Германіі, дзе Сведкаў Іеговы адпраўлялі ў канцлагеры за рэлігійную дзейнасць і каралі смерцю за адмову служыць у арміі, Паўднёвай Карэі, дзе на працягу ўсяго існавання дзяржавы Сведкаў Іеговы адпраўляюць у турму за адмову выконваць вайсковую павіннасць, Іарданіі, Румыніі і іншым дзяржавам.

Некаторыя кампаніі ХХ ст

  • У 1946 г. урад Югаславіі прыгаварыў 3 мясцовых Сведкаў Іеговы да вышэйшай меры пакарання і яшчэ 15 да значных турэмных тэрмінаў. У адказ ураду СФРЮ сталі прыходзіць лісты ад Сведкаў Іеговы з розных краін свету. У выніку было вынесена рашэнне аб змягчэнні пакарання ўсім абвінавачаным, якія праз некалькі год былі вызвалены[17].
  • У 1957 г. вышэйшаму кіраўніцтву СССР і пасольствам Савецкага саюза ў розных краінах свету была накіравана петыцыя з заклікам вызваліць Сведкаў Іеговы з лагераў і спецпасяленняў і спыніць іх дыскрымінацыю, як палітычна нейтральных асоб[18]. Але заклік не меў сілы і Сведкаў Іеговы ў СССР працягвалі пераследаваць да канца існавання Савецкага саюза.
  • У 1968 г,. калі Сведкі Іеговы ў Малаві сутыкнуліся з шматлікімі нападамі з боку прыхільнікаў прэзідэнта краіны К. Банды з дазволу апошняга, у часопісах "Вартавая вежа" і "Прачніцеся!" былі апублікаваны адрасы прэзідэнта Малаві і некаторых высокіх чыноўнікаў разам з заклікам усім чытачам напісаць свае лісты з просьбай спыніць жорсткі стасунак да мясцовых Сведкаў[19][20]. У выніку некаторы час пераследавані перасталі быць актыўнымі, але потым пачаліся зноў і працягваліся да пачатку 1980-х гг., калі прэзідэнт Банда дазволіў жыхарам краіны не далучацца да яго партыі "Кангрэс Малаві"[21]. У гэтым жа годзе Сведкі Іеговы пісалі ў абарону сваіх аднавернікаў у Аб'яднанай Арабскай рэспубліцы (Егіпет і Сірыя)[22].

Кампаніі ХХІ ст

Лісты Пуціну ў 2017 г.

Вядомай міжнароднай акцыяй Сведкаў Іеговы па напісанню лістоў у абарону сваіх правоў стала напісанне лістоў У. Пуціну, Д. Мядзведзеву, і яшчэ некаторым чыноўнікам высокага рангу ў адказ на рашэнне Міністэрства юстыцыі РФ 15 сакавіка 2017 г. падаць іск ў Вярхоўны суд Расіі аб прызнанні ўсіх аб'яднанняў Сведкаў Іеговы ў РФ экстрэмісцкімі арганізацыямі[23]. Дакладна невядома колькі лістоў атрымалі азначаныя асобы, але заклік быў шырока падтрыманы ў сацыяльных сетках, дзе кампанія па напісанню лістоў суправаджалася распаўсюджаннем хэштэга StopJWBan[24]. Некалькі разоў гэты хэштэг быў самай папулярнай тэмай сацыяльнай сеткі У Кантакце; і ў гэты час шэраг рускамоўных СМІ апублікавалі артыкулы супраць абвінавачвання Сведкаў Іеговы ў экстрэмізме[25][26]. Цікава, што кампанія па напісанню лістоў суправаджалася распаўсюджаннем непацверджанай інфармацыі аб тым, што Кіруючая Рада Сведкаў Іеговы не рае выкладаць інфармацыю пра кампанію ў сацыяльныя сеткі. Таксама шэраг апанентаў Сведкаў Іеговы спрабавалі распаўсюджваць хэштэг JWgoBan, але гэты хэштэг не стаў настолькі папулярным, як першы, і звычайна суправаджаўся хэштэгам StopJWBan.

Вядомыя Сведкі Іеговы

Зноскі

  1. Как и для чего родился Иисус (руск.) 
  2. Пусть на вас влияет дух Бога, а не дух мира — Учитесь из примера Иисуса (руск.) 
  3. 3,0 3,1 Отчет по странам и территориям за 2017 год (руск.) 
  4. Христианство. Словарь. / Под ред. Л. Н. Митрохина. — М., 1994. — С.411—412
  5. Читатели интересуются: Являются ли Свидетели Иеговы протестантами?, Опубликовано в «Сторожевой башне» от 1 ноября 2009 года (руск.) 
  6. Ведут ли все религии к одному Богу?, Опубликовано в «Сторожевой башне» от 1 июня 2009 года (руск.) 
  7. Вызначэнне тэрмінаў: культы, секты, дэнамінацыі (англ.) 
  8. Почему Свидетели Иеговы — это не секта? // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
  9. Царство Бога правит!, Год издания 2014 (руск.) 
  10. Згодна: Во что верят Свидетели Иеговы? // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  11. Как организована наша проповедническая деятельность? //Раздел 12 брошюры "Кто сегодня исполняет волю Иеговы, Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  12. Как финансируется деятельность Свидетелей Иеговы? // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  13. Did You Know The Most Widely Circulated Magazine In The World Is The Monthly Publication Of Jehovah's Witnesses? // Business Insider
  14. Гл. акно "выбярыце вашу мову" на афіцыйным сайце арганізацыі
  15. Навошта вывучаць Біблію? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  16. Адкуль мы ведаем, што Біблія вартая даверу // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  17. Yearbook of Jehovah's Witness 2009, p. 170-171
  18. Communist Leaders Petitioned//The Watchtower April 15, 1957, p 249-254
  19. Shocking Religous Persecution in Malawi//The Watchtower, February 1, 1968, p.71-79
  20. Malawi's Anti-Christian Autrocities - A Shame on Africa// Awake! February 1968, p. 16-22
  21. Yearbook of Jehovah's Witness 1999, p. 171-211
  22. Religous Persecution Flares in the United Arab Republic//The Watchtower, June 1, 1968, p.325-330
  23. Свидетели Иеговы организуют всемирную кампанию в ответ на угрозу запрета в России // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  24. Российские Свидетели Иеговы запустили хештег в социальных сетях в связи с угрозой запрета их деятельности в стране//Credo.ru
  25. Лев Левинсон Свидетели и жертвы // Грани.ру
  26. Минюст просит суд ликвидировать Свидетелей Иеговы//Комерсант

Спасылкі

Афіцыйныя сайты Сведак Іеговы