Мікалай Густававіч Вейдэнбаум
Мікалай Густававіч Вейдэнбаум | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1842 |
Дата смерці | 1872 |
Бацька | Карл-Густаў Густававіч Вейдэнбаум[d] |
Альма-матар |
Мікалай Густававіч Вейдэнбаум (19 ліпеня 1842 — 1872) — рускі і беларускі інжынер-архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1842 годзе ў сям’і лекара. Брат інжынера-архітэктара А. Вейдэнбаума, этнографа Я. Вейдэнбаума і натураліста Г. Вейдэнбаума . Пачатковую адукацыю атрымаў у Пятай Санкт-Пецярбургскай гімназіі[1].
У 1855—1861 гадах вучыўся ў Будаўнічым вучылішчы, скончыў яго з чынам калежскага сакратара[2].
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння вучылішча прызначаны на службу архітэктарскім памочнікам у Гродзенскую будаўнічую і дарожную камісію[2].
У 1866 годзе М. Вейдэнбаум выйшаў у адстаўку і паступіў у Галоўнае таварыства расійскіх чыгунак[2]. Тут ён займаў адну з адказных пасад на лініі Варшава-Вільня і заставаўся на ёй да канца свайго жыцця[2].
Раптоўна памёр на 30-м годзе жыцця.
Зноскі
- ↑ РГИА. Ф.1343. Оп.18 Часть1. 1855 г. Д.1194; Ф.1293. Оп.113. 1872—1909. Д.29; Ф.1636. Оп.1. 1910. Д.193; ЦГИА СПб. Ф.184. Оп.1. Д.128,129
- ↑ а б в г Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 55