Мікалай Кірылавіч Малюшыцкі
Мікалай Кірылавіч Малюшыцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 (26) студзеня 1872 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 1929 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковы работнік |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Кірылавіч Малюшыцкі (14 (26) студзеня 1872, Бялынічы — 28 жніўня 1929, Кіеў) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі металаў. Прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся у Бялынічах у дваранскай сям’і.
У 1900 годзе паспяхова закончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. Выкладаў батаніку для студэнтаў сельскагаспадарчага аддзялення Кіеўскага палітэхнічнага інстытута. У 1912 годзе узначаліў Кіеўскую абласную сельскагаспадарчую доследную станцыю. У сценах Kieўcкara сельскагаспадарчага інстытута ў 1920 годзе атрымаў званне прафесара i загадваў кафедрай раслінаводства.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Спектар навуковай дзейнасці вучонага вельмі шырокі. Ён уключаў у сябе аграхімію, прыкладную батаніку, селекцыю, агратэхніку раслін, развіццё i ўраджай збожжавых культур, цукровых буракоў i бульбы. Мадэрнізаваў мясцовыя сарты сельскагаспадарчых культур шляхам селекцыі, даследаваў іх анатамічную будову i фізіялагічна-біяхімічныя нюансы. Апублікаваў каля 20 навуковых прац.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Карпечанка, М. Акадэмік Мікалай Малюшыцкі / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю (Бялынічы). — 2007. — 4 жніўня.
- Малюшыцкі Мікалай Кірылавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 51-52.
- Малюшицкий Николай Кириллович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 638.
- Малюшицкий Николай Кириллович // Национальная Академия наук Беларуси: персональный состав. 1928—1998 / составитель О. А. Гапоненко. — 2-е издание, дополненное. — Минск, 1999. — С. 91.
- Пастухоў, І. Упісана залатымі літарамі / І. Пастухоў // Зара камунізму (Бялынічы). — 1987. — 5 снежня.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Мікалай Кірылавіч Малюшыцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1872 годзе
- Нарадзіліся ў Бялынічах
- Памерлі 28 жніўня
- Памерлі ў 1929 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя ў Кіеве
- Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Батанікі Беларусі
- Батанікі Украіны