Міхайлаўская брама
Славутасць | |
Міхайлаўская брама | |
---|---|
48°08′43″ пн. ш. 17°06′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] і рэнесансная архітэктура[1] |
Дата заснавання | 1758 і XIV стагоддзе[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхайлаўская брама (славацк.: Michalská brána) — адзіная брама, якія захаваліся са Сярэднявечча ў Браціславе і з'яўляюцца адным з найстарэйшых будынкаў горада. Яна пабудавана прыкладна ў 1300 годзе і ўяўляе сабою вежу з варотамі ля падножжа. Брама падверглася рэканструкцыі ў стылі барока ў 1758 годзе, калі на вяршыні з'явілася статуя святога Міхаіла і дракон. Першае пісьмовае згадванне ў 1411 годзе. Брама мела пад'ёмны мост і роў. Уваход быў закрыты герсай і драўлянымі дзвярамі. Вежа была разбурана ў 1529—1534, затым у 1753—1758 перабудавана ў сучасны выгляд. Вышыня вежы складае 51 м.
У вежы размешчана экспазіцыя зброі Гарадскога музея Браціславы, дзе наведвальнікі могуць азнаёміцца з гісторыяй умацаванняў горада, іх рэканструкцыяй і канчатковым знішчэннем ў XVIII стагоддзі, калі крапасныя сцены сталі замінаць росту горада. На шостым паверсе вежы ёсць балкон, адкуль адкрываецца цудоўны краявід на Стары горад, замак, і бліжэйшыя раёны.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхайлаўская брама
- фатаграфіі брамы
- Мадэль у 3D Архівавана 4 кастрычніка 2011.
- ↑ а б в г https://data.gov.sk/dataset Праверана 26 сакавіка 2022.