Міхалькоўскае патрыятычнае падполле
Выгляд
Міхалькоўскае патрыятычнае падполле ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала са жніўня 1941 да чэрвень 1942 г. у вёсцы Міхалькі Гомельскага раёна.
Аб'ядноўвала 29 чалавек (кіраўнікі К. В. Буры, Ц. Ф. Марозаў, М. Я. Мацвеенка). Падпольшчыкі, уладкаваўшыся на работу да акупантаў, забяспечвалі партызан і сваю арганізацыю дакументамі і разведданымі, праводзілі дыверсіі, у т.л. спалілі 12 мастоў, на працягу 12 км зрэзалі тэлефонныя слупы, сабралі і перадалі партызанам шмат зброі, боепрыпасаў, каля 3 тон зерня. Распаўсюджвалі сярод насельніцтва бліжэйшых вёсак і ў Гомелі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, падтрымлівалі сувязь з Гомельскім патрыятычным падполлем. У лютым—сакавіку гітлераўцы двойчы правялі арышты і закатавалі 13 падпольшчыкаў.
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |