Надзея Валер’еўна Скардзіна
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Надзея Валер’еўна Скардзіна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзілася |
27 сакавіка 1985 (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пражыванне | Мінск, Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост/Вага | 160 см/51 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Захапленні |
хадзіць у паходы, скалалажанне і валейбол |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трапнасць стральбы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле даных за | 2012/2013 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная трапнасць | 92,35% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лежачы | 90,71% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Стоячы | 93,99% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ера (Кубак свету) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістых подыумаў | 6 ( x 1 + x 1 + x 4) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Подыумаў у эстафетах | 7 ( x 1 + x 3 + x 3) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Надзе́я Вале́р’еўна Скардзі́на (27 сакавіка 1985, Ленінград, РСФСР) — беларуская біятланістка, алімпийская чэмпіёнка ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2018).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бронзавая прызёрка Чэмпіянату свету па біятлоне ў эстафеце. Удзельніца Алімпійскіх гульняў, прызёрка Кубка свету па біятлоне. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў індывідуальнай гонцы на 15 км.
29.11.2017 Надзея Скардзіна выйграла індывідуальную гонку на 15 км на першым этапе Кубка свету 2017/18, што праходзіў у шведскім Эстэрсундзе. Падчас наступнай 15-кіламетровай гонкі 11.1.2018 ў нямецкім Рупольдзінгу Надзея Скардзіна фінішавала сёмай. Але гэтага аказалася дастаткова, каб утрымаць першае месца агульнага заліку, і беларуска здабыла малы Крышталёвы глобус.
29 кастрычніка 2020 года Надзея падпісала ліст спартсменаў супраць гвалту і за адстаўку А. Лукашэнка[1]
Агульны залік Кубка свету
[правіць | правіць зыходнік]- сезон 2007—2008, нумар 70
- сезон 2008—2009, нумар 38
- сезон 2009—2010, нумар 30
- сезон 2010—2011, нумар 24
- сезон 2011—2012, нумар 40
- сезон 2012—2013, нумар 18
- сезон 2013—2014, нумар 17
- сезон 2014—2015, нумар 12
- сезон 2015—2016, нумар 19
- сезон 2016—2017, нумар 18
- сезон 2017—2018, нумар 18
Зноскі
- ↑ Скардино подписала петицию против насилия и за отставку Лукашенко (руск.). Telegram-канал «Tribuna.com Беларусь» (29 кастрычніка 2020).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Надзея Валер’еўна Скардзіна ў Вікіцытатніку | |
Надзея Валер’еўна Скардзіна на Вікісховішчы |
- Профіль IBU (англ.)
- Анкета на сайце Беларускай Федэрацыі біятлона Архівавана 21 лютага 2014.
- Інтэрв’ю на партале sportonlinetv.com
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (Беларусь)
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Біятланісты Беларусі
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Чэмпіёны Еўропы па біятлоне
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
- Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года