Перайсці да зместу

Нацыянальны рэестр фільмаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны рэестр фільмаў
National Film Registry
Заснаванне 1988
Заснавальнікі Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі
Краіна
Размяшчэнне ЗША
Галіна Архіваванне
Матчына кампанія Бібліятэка Кангрэса
Сайт loc.gov/programs/nationa…

Нацыяна́льны рэе́стр фі́льмаў (англ.: National Film Registry) — калекцыя фільмаў, абраных Нацыянальным саветам ЗША для захавання ў Бібліятэцы Кангрэса. Паўнамоцтвы савета, заснаванага паводле Нацыянальнага акта па захаванню фільмаў 1988 года[1], былі пацверджаны актамі Кангрэса 1992, 1996, 2005, 2008 і 2016 гадоў.[2][3][4][5]

Крытэрыі выбару фільмаў

[правіць | правіць зыходнік]

Кожны год савет дадае ў рэестр 25 «культурна, гістарычна ці эстэтычна значных фільмаў», дэманструючы дыяпазон і разнастайнасць амерыканскай кінаспадчыны.[6] Фільм атрымлівае права на ўключэнне ў рэестр праз 10 гадоў пасля яго першапачатковага выхаду.[7] На першы адбор у 1989 годзе грамадскасць вылучыла на разгляд амаль 1000 фільмаў. Затым члены савета распрацавалі індывідуальныя бюлетэні магчымых фільмаў для ўключэння.[6] З 1997 года прадстаўнікі грамадскасці маглі вылучаць на разгляд да 50 фільмаў у год.[8]

Фільм не абавязкова павінен быць поўнаметражным і не абавязкова павінен быць паказаны ў кінатэатрах у традыцыйным сэнсе гэтага слова. Рэестр змяшчае кінахроніку, нямое кіно, студэнцкія фільмы, эксперыментальныя фільмы, кароткаметражкі, музычныя кліпы, фільмы, якія не ахоўваюцца аўтарскім правам або знаходзяцца ў вольным доступе, серыялы, хатняе кіно, дакументальныя, анімацыйныя і незалежныя фільмы.

Станам на пачатак 2024 года ў рэестры налічваецца 875 фільмаў. Самы стары фільм у спісе — «Ньюаркскі атлет» (1891), а самыя новыя «12 гадоў рабства» (2013) і «20 футаў ад славы» (2013).

Зноскі

  1. Eagan, Daniel (2010). America's film legacy : the authoritative guide to the landmark movies in the National Film Registry. New York: Continuum. p. x. ISBN 978-1-4411-1647-5.
  2. "Reagan Signs Law on Film". The New York Times. September 28, 1988. Праверана July 22, 2009.
  3. Legislative Authorization(недаступная спасылка). National Film Preservation Board. Архівавана з першакрыніцы August 29, 2008. Праверана July 22, 2009.
  4. Public Law 110–336—Oct. 2, 2008. United States Government Printing Office. Архівавана з першакрыніцы May 5, 2009. Праверана August 15, 2009.
  5. Chuck, Grassley. S.2893 - 114th Congress (2015-2016): Library of Congress Sound Recording and Film Preservation Programs Reauthorization Act of 2016 (англ.). Congress.gov (29 ліпеня 2016). Праверана February 16, 2018.
  6. а б "National Film Registry Adds 25 Films". Millimeter. December 17, 2002. Архівавана з арыгінала December 2, 2008. Праверана February 19, 2009.
  7. Molotsky, Irvin (September 20, 1989). "25 Films Chosen for the National Registry". The New York Times. Праверана July 30, 2009.
  8. Keogh, Jim (March 25, 1999). "Public gets ticket to put favorite flicks in registry" (Fee required). Telegram & Gazette. Праверана August 4, 2009.