Невыносная лёгкасць быцця
Невыносная лёгкасць быцця | |
---|---|
Nesnesitelná lehkost bytí | |
Аўтар | Мілан Кундэра |
Жанр | постмадэрнізм |
Мова арыгінала | чэшская |
Выпуск | 1984 |
ISBN | 5-352-01773-7 |
Невыносная лёгкасць быцця (чэшск.: Nesnesitelná lehkost bytí) — раман Мілана Кундэры, напісаны ў 1982 годзе і ўпершыню апублікаваны ў 1984 годзе ў Францыі. Дзеянне адбываецца ў 1968 годзе ў Празе.
Паводле Кундэры, быццё досыць невыноснай лёгкасці, таму што кожны з нас жыве ўсяго адзін раз: «Einmal ist Keinmal» (ням.: аднойчы — усё адно, што ніколі, гэта значыць «тое, што адбылося аднойчы, магло зусім не адбывацца», «адзін раз не лічыцца»). Значыць кожнае жыццё нясе ў сабе таямнічую выпадковасць, кожнае наша дзеянне не можа цалкам прадвызначыць нашу будучыню. Любы выбар не абцяжараны наступствамі, а таму не важны. У той жа час нашы дзеянні становяцца невыноснымі, калі задумвацца пра іх наступствы ўвесь час, таму жыццё можна ахарактарызаваць як «Невыносную лёгкасць быцця».
Некаторыя крытыкі адносяць гэты твор да постмадэрнізму.
Першае выданне на чэшскай мове выйшла ў 1985 годзе выдавецкім доме «68 выдаўцоў» (Таронта). У другі раз на чэшскай мове кніга выйшла ў кастрычніку 2006 года, у Брно (Чэхія), праз 17 гадоў пасля аксамітнай рэвалюцыі (датуль Кундэра не прызнаваў яе).
Персанажы
[правіць | правіць зыходнік]- Томаш — вопытны хірург.
- Тэрэза — маладая жонка Томаша.
- Карэнін — сабака Томаша і Тэрэзы.
- Сабіна — сяброўка Томаша і яго палюбоўніца.
- Франц — палюбоўнік Сабіны.