Неінерцыяльная сістэма адліку
Выгляд
Неінерцыя́льная сістэ́ма адлі́ку – сістэма адліку, у якой не выконваецца закон інерцыі. Усе неінерцыяльныя сістэмы рухаюцца з паскарэннем адносна інерцыяльных, і наадварот: любая сістэма адліку, што рухаецца з паскарэннем адносна інерцыяльнай сістэмы, з'яўляецца неінерцыяльнай.
У неінерцыяльных сістэмах не выконваецца прынцып адноснасці. Прыкладам парушэння гэтага прынцыпа з'яўляецца з'ява бязважкасці, якая можа мець месца толькі ў неінерцыяльных сістэмах адліку.
Другі закон Ньютана ў неінерцыяльных сістэмах адліку выконваецца, але пры гэтым трэба ўлічваць сілу інерцыі, якая з'яўляецца адлюстраваннем паскоранага руху сістэмы адліку.