Перайсці да зместу

Новы Галівуд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афіша фільма «Боні і Клайд» (1967), які лічыцца першым фільмам Новага Галівуду.

Новы Галівуд (англ.: New Hollywood), таксама вядомы як Амерыканская новая хваля (англ.: American New Wave), або Галівудскі Рэнесанс (англ.: Hollywood Renaissance) — гэта перыяд, або рух у гісторыі кінематографа ЗША, які працягваўся з сярэдзіны 1960-х гадоў да пачатку 1980-х. Перыяд вызначаецца дзейнасцю новых кінематаграфістаў, якія паўплывалі на тэматыку фільмаў, іх выраб і прасоўванне, а таксама на тое як агулам падыходзілі да вырабу фільмаў буйныя студыі[1]. У фільмах Новага Галівуду ключавую аўтарскую ролю браў на сябе рэжысёр, а не студыя, чаму паспрыяла адмена Кодэкса Хейса[d] ў 1967 годзе. Вызначэнне Новага Галівуду змяняецца ў залежнасці ад аўтара, хтосьці лічыць яго кінематаграфічным рухам, а хтосьці перыядам. Працягласць перыяду таксама выклікае спрэчкі, як і яго цэласнасць, бо некаторыя аўтары дзеляць Новы Галівуд на некалькі асобных рухаў. Фільмы, знятыя прадстаўнікамі Новага Галівуду, стылістычна вызначаюцца значным адхіленнем ад класічных норм. Пасля падзення студыйнай сістэмы і ўздыму тэлебачання камерцыйны поспех фільмаў паменшыўся.

Назва «Амерыканская новая хваля» звязаная з Французскай новай хваляй 1950-х і 1960-х гадоў, уплыў якой зазналі амерыканскія рэжысёры, а тэорыя аўтарскага кіно дала кінематаграфістам значную свабоду, якой не было дагэтуль.

Паспяховымі фільмамі перыяду Новага Галівуду ёсць Боні і Клайд, Выпускнік, Дзіця Размары, Ноч жывых мерцвякоў, Дзікая банда і Бестурботны яздок, а фільмы, якія праваліліся ў пракаце, у тым ліку Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, Чараўнік, Брама нябёсаў, Яны ўсе смяяліся, Ад усяго сэрца сталі заканчэннем Новага Галівуду.

Вядомымі рэжысёрамі Новага Галівуду ёсць Стэнлі Кубрык, Раман Паланскі, Фрэнсіс Форд Копала, Марцін Скарсэзэ, Вудзі Ален, Мілаш Форман, Роберт Олтмен, Артур Пен, Пітэр Багданавіч і іншыя.

Зноскі

  1. 50 best movies from the 1970s. Stacker.