Даўжыня цела 40—50, хваста 18—25 см, маса да 1500 г. Самцы большыя за самак. Поўсць густая, бліскучая, ад рыжавата-бурай да цёмна-карычневай. Ніжняя губа белая. На горле і грудзях зрэдку невялікая белая пляма.
Полавая спеласць у 3—10 мес. Размнажаецца да 5—6-гадовага ўзросту. Гон з канца лютага — пачатку сакавіка. Цяжарнасць 37—80 сутак. Да 17 (звычайна 6—7) дзіцянят (даўжыня 5—7 см, маса 9—12 г сляпыя, неапушаныя) нараджаецца ў маі — чэрвені.
Ліняюць 2 разы за год. Валасяное покрыва выспявае ў канцы кастрычкіка.
Рымінская Я. Норка амерыканская // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985.