Нідэрландская манархія
Нідэрландская манархія (нідэрл.: Nederlandse monarchie) — форма кіравання незалежным каралеўствам Нідэрландаў каралём (ці каралевай) з Аранскай дынастыі. Спіс манархаў гл. Каралі Нідэрландаў.
Кіраўніком нідэрландскай дзяржавы з'яўляецца манарх,які кіруе каралеўствам на падставе канстытуцыі 1815 года (перагледжанай у 1847, 1887 і 1983 гадах). Выканаўчая ўлада знаходзіцца ў руках манарха, які фарміруе ўрад па ўзгадненні з палітычнымі партыямі. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатным Генеральным штатам. Наследаванне трона адбываецца ад памерлага або караля, які адрокся ад яго, да яго старэйшага дзіцяці незалежна ад полу, гэта значыць як па мужчынскай, так і па жаночай лініям. Шлюб наследніка прастола павінен быць зацверджаны парламентам; прынц ці прынцэса, якія ўступілі ў шлюб без дазволу парламента, пазбаўляюцца права атрымання ў спадчыну прастола.
Усе законы пасля прыняцця іх Генеральнымі штатамі зацвярджаюцца манархам. Манарх таксама з'яўляецца старшынёй Дзяржаўнага савета (Raad van State), які складаецца з членаў каралеўскай сям'і і прызначаных манархам дзяржаўных дзеячаў, які ўдзельнічае ў заканатворчай дзейнасці.
Манарх праводзіць усе ўзнагароджанні ардэнамі (Ордэн Нідэрландскага Льва, Ордэн Аранскіх-Насаў і ваенны ордэн Вілема).
Каралеўская сям'я распараджаецца шасцю палацамі, у тым ліку Каралеўскім палацам ў Амстэрдаме. Манарх не выплачвае падатка на спадчыну на атрыманую ў спадчыну ім маёмасць.
Партрэты манарха намаляваныя на нідэрландскіх манетах еўра і паштовых марках. Дзень нараджэння каралевы з'яўляецца афіцыйным дзяржаўным святам. Абраза Вялікасці з'яўляецца крымінальным злачынствам з максімальным пакараннем да пяці гадоў турмы.