Окскі крызіс
Крызіс Ока (англ.: Oka Crisis) — сутыкненні індзейцаў-магаўкаў з насельніцтвам квебекскага пасёлка Ока ў 1990 г. Падчас крызісу, які доўжыўся 78 дзён, быў забіты 1 квебекскі паліцэйскі. Крызіс стаў кульмінацыяй сутыкненняў індзейскіх плямёнаў з уладамі Канады наконт правоў на зямлю ў другой палове XX стагоддзя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Крызіс узнік у сувязі з планамі жыхароў пасёлка Ока пашырыць поле для гольфа за кошт зямлі, на якую прэтэндавалі магаўкі. У знак пратэсту магаўкі сталі рабіць барыкады. Праз 3 месяцы, 11 ліпеня 1990 г., квебекская паліцыя пачала атакаваць барыкады, якія ўвесь час ахоўваліся індзейцамі. У выніку перастрэлкі адзін з паліцэйскіх быў забіты.
Пасля гэтага магаўкі перайшлі ад абароны сваёй тэрыторыі да патрабавання прызнаць іх незалежнасць. Да індзейцаў далучыліся праваабаронцы. У гэтай сітуацыі прэм'ер-міністр Квебека звярнуўся па дапамогу да ўзброеных сіл Канады, якія разабралі частку барыкад. Толькі пасля працяглых перамоў 26 верасня 1990 г. былі разабраны апошнія барыкады і індзейцы спынілі супраціўленне. У 1997 г. канадскі ўрад набыў спрэчную зямлю і перадаў яе магаўкам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Amelia Kalant: National Identity and the Conflict at Oka. Routledge, 2004, ISBN 0415947324.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- CBC Archives: The Oka Crisis — Radio/TV-Beitrage (englisch)
- Kanesatake.com: The Summer of 1990 (englisch)